Галенчыцы Ягл.
ПЕРАБГЦЬ ПА'ЦЯРЫ. Перарваць гаворку ці работу. Сціхні, перабіла мне пацяры, ужэ забылася, шчо хацела папытацца. Альшаніца Квас.
ПЕРАВАРО'ЧВАЦЬ (ПЕРАВЯРНУ'ЦЬ) УВЕ'РХ ДНОМ. Рабіць непарадак. Унукоў адных дома пакінула. Здэцца, i не малыя ўжэ, а хату перавярнулі ўверх дном. Скураты Квас.
ПЕРАВО'ДЗІЦЬ (ПЕРАВЯСЦГ) ДУХ. Перадыхнуць. Не ідзі, унучок, так хутко, ідзі памалей. Дай мне дух перавясці. Заполле Кос.
ПЕРАВЯРНУ 'ЦАА (-ЎСЯ, -ЛАСЯ, -ЛІСЯ) У ТРУHE'. Жахнуцца. Каб твой бацько ўбачьіў, як жонка i дзеці страдаюць з табою, то перавярнуўся б у трупе. Бацько твой век пражыў - яго ніхто п'янаго ні бачыў. А ты ні прасышаяш. Бялавічы Кос.
ПЕРАВЯРНУ'ЦЬ ГО'РЫ. Шмат зрабіць. Летні дзень велькі, можно горы перавярнуць. Верашкі Квас.
ПЕ'РАД НО'СОМ. Побач, блізка. Чаго ты шукаяш паўсём надворку вілы? Вояны, у цябе перад носом стаяць, ля стажка. Гошчава Стайк.
ПЕРАЕ'СЩ ДУ ШУ (СЭ'РЦА, НЕ РВЫ). Знерваваць. Усю душу ты мне за дзень пераеў. Лепш бы ты ішоў у лес па грыбы. Заполле Кос.
ПЕРАКГНУЦЬ ЧО'РНЫМ НАВЕРХ. Згараць абыяк. Соткі далі. Трактарысты перакінулі чорным наверх, а грошы велькія плаціць трэба. Альшаніца Квас.
ПЕРАЛІВА'ЦЬ 3 ПУСТО ТО Ў ПАРО 'ЖНЯЕ. Гаварыць пустое, няважнае. Пазбіраюцца бабы ля калодзязя i пераліваюць з пустого ў парожняя. Аж дрова ў печах пагараць. Бялавічы Кос.
ПЕРАМЫВА'ЦЬ (ПЕРАМЫ'ЦЬ) КОСТАЧКІ. Абгаворваць, пляткарыць. Як пазбіраюцца бабы ля магазіна, то ўсім костачкі перамыюць: i жывым, i мертвым. Скураты Квас
Дадатковыя словы
пераварочваць, пераводзіць, пераесщ, пераліваць, перамываць, перамыць, пянаго, сэрца, уверх
12 👁