Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ПАЦІСКА'ЦЬ (ПАЦГСНУЦЬ) ПЛЯЧЫМА. Выказваць няведанне. Пытаюсяў мужыка, дзелепш соткі ўзяць. A ён ано паціская плячыма. А ты рабі, шчо хочаш. Заполле Кос. ПАЦЯГНУ'ЛО ЗА ЯЗЫК. Сказаць лішняе, тое, пра што трэба было прамаўчаць. От пацягнуло мяне за язык.І нашто я, дурная, сказала, што яго жонка падгульвая. Хай бы ад каго другого пачуў. Гошчава Стайк. ПАЧУ'ХАЦЬ ПАТЫ'ЛІЦУ. Шукаць выйсце з пэўнай сітуацыі. Троя сыноў расце. Ты ні думай, яшчэ ўсяго бу-дзя, пачухаяш не раз патыліцу. Яны яшчэ малыя, аўж э людзям вочы выядаюць. Скураты Квас. ПАЧЫНА'ЦЬ (ПАЧА'ЦЬ) 3 НУЛЯ'. Ад самага пачатку. Пагарэлі ў вашу, то ўсё з нуля пачьіналі. Заполле Кос. ПАШУКА'ЦЬ ТРЭ'БА ТАКОГО (ТАКУЮ, TAKO'E, ТАКГХ). Рэдка сустракаецца. Такого чалавека, як ты, пашукаць трэба: ад родных дзяцей хаваяшся, ні хочаш аліменты плаціць. Алыпаніца Квас. ПЕРА ETRA 'ITITA 3 ХЛЕ БА НА ВО ДУ. Жыць у нястачы. Якая ў мяне маладосць? Байна, а пасля колхозы. От, перабіваліся з хлеба на воду, рабілі як коні, а палучалі капейкі. Скураты Квас. ПЕРАБГЛА СВІНЯ' ПА'ЦЯРЫ. 1. Перапыніць гаворку. Не дала дагаварыць, перабіла свіня пацяры. Яна, бач,лепяй ведая за мяне, калімаебацькіпажаніліся. Скураты Квас. 2. Перапыніць працу, занятак. Палавікоў хочу выткаць. Ано села за кросна, прыбягая суседка: "Маня, пабеглі, аўталаўка прыехала. Кажуць, буркі прывязлі". Перабіла свіня пацяры, пабегла i я па тыя буркі. Скураты Квас. Пацяры - малітвы ПЕРАБІРА'ЦЬ (ПЕРАБРА'ЦЬ) У ГАЛАВЕ' (У ПА'МЯЦІ). Успамінаць, абдумваць перажытае. Старая ўжэ. Сон ні бярэ. Лягу з вечара, то да ранку ўсё перабяру ў галаве. I маладосць успомню, i mama з мамою
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

takoe, памяці, паціскаць, пачаць, пачухаць, пачынаць, перабраць, перабіраць
15 👁
 ◀  / 310  ▶