Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
успомнім. Воля Жытл. ПА СТАРО Й ПА'МЯЦІ. Успамінаючы пра paнейшыя добрыя адносіны. Бываю ў горадзе, па старой памяці ніколі не мінаю хаты Валодзі Качара, сябра дзяцінства. Любішчыцы Люб. ПА ТОЙ РАЗ. Пасля таго. Паймала дзяцей у трускаўках. То гэдак папалохаліся, што па той раз ужэ ні лезуць. Размеркі Стайк. ПАТРЭ'БНЫ ЯК ЛЕТАШ НІ СНЕГ. Зусім непатрэбны. Ты мне патрэбны як леташні снег. Hi ведала я цябе трыццаць гадоў, ні хачу ведаць яшчэ столькі. Ятвезь Квас. П АЎВА' ЛЬВАЦЬ ВО'ЧЫ. Уразіцца, моцна здзівіцца. Памятаю, прывёз Антосько жонку з горада. Узяў яе з сабою сено грабці. Яна раздзелася i грабе. А людзі паўвальвалі вочы i глядзяць на такая срамоцце. Дзіво было. А цяпер даўсяго папрывыкалі. Заполле Кос. ПАЎЦЯГА'ЦЬ РУ'КІ. Натаміць. Паўцягала рукі ў калхозі. Зараз кусок хлеба цяжко да рота давясці, а пенсія - кот наплакоў. Алынаніца Квас. ПАХАДЗГЛІ РУ'КІ. Пакінуць пасля сябе добры след. Куды ні гляну -усю ды маміны рукі пахадзілі. I na палавічках яе хаджу, i пасцель яе радзюшкаю засцілаю, i місачкі яшчэ яе. Заполле Кос. ПА'ХНЯ (ЗАПА ХЛО) ПА'ЛЯНЫМ. Становіцца небяспечна. Глядзеця, перастаньця ставіць сеткі на возяры - пахня паляным. Каб гэтая рыба ні стала вам золотою, як паймаюць. Гладышы Міл. ПАЦАЛАВА'ЦЬ У ЗАМОК (У КЛЯ'МКУ, У ПРЫБОЙ). Не застаць дома. Пайшла да сястры ў Хадоркі, пацалавала ў замок - ды дахаты: яна да дачкі наехала. г.Косава. ПАЩРА'ЦЬ РУ'КІ. Радавацца. Прышлаз работы, а мужык ано рукі пацірая: цяля здаў. А то ўжэ карову засмактало, а здаць не было дзе. Жамайдзякі Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

клямку, пацалаваць, пащраць, паўцягаць
36 👁
 ◀  / 310  ▶