Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
тах. Пажаніліся. Добра жывем. Любішчыцы Люб. ПАРАХНЯ' СЫПЛЯЦЦА. Нехта вельмі стары, слабы. 3 яго парахня сыпляцца, а ён яшчэ да Анэлі сватаяцца. Дурная будзя, калі прымя. Размеркі Стайк. ПАРО'ЦЬ ВО ЧЫ. 1. Папракаць. Пора вочы, шчо буракі кепско апалола. A ш чоўмяне дзесяць рук, шчо за ўсё ўхаплюся? Жамайдзякі Міл. 2. Замінаць, перашкаджаць. Шчо табе поруць вочы мае дрова? Хай паляжаць на гуліцы, прыбяру. Алыпаніца Квас. ПАРО'ЦЬ ГАРА'ЧКУ. Гарачыцца, спяшацца. № пары гарачку, ні спяшайся. Усё абдумай. Попытайся ў старых людзей. Яны падкажуць, дзе лепш капаць калодзязя. Скураты Квас. ПА РУКА'Х. Так скажуць, кал i дамову замацоўваюць поціскам рук. Нашы дзяды давяралі не паперкам, як зараз, а адзін аднаму. Удараць па руках усё, дамовіліся. Бялавічы Кос. ПА'РЫЦЬ КО'СЦІ. Так кажуць пра памерлага чалавека. Мой mamo ўжэ дваццаць гадоў парыць у зямельцы косці, а яго равеснікі яшчэ па грыбы ходзяць. г.Івацэвічы. ПА САБ'Е. Асобна. Мае дзеці павырасталі, па сабе ўсе жывуць. У кожнаго свая сям'я. Грыўда Міл. ПА СА'МЫЯ ВУ'ШЫ. Цалкам. Ажаніўся мой сынок, то ажаніўся, улез па самыя вушы. Жонка такая гультаіна, есці i то лянуяцца наварыць. Усё сам робіць. Зялёны Бор Стайк. П АСЛЯ' ДО 'ЖДЖЫКУ Ў Ч АЦВЕ 'Р. Школ i. Жашся да жаніся, калі да калі — пасля дожджыку ў чацвер. Була Міл. ПАСПЕ'ЦЬ 3 КО'ЗАМІ НА ТОРГ. Не спяшацца. Калі бьіў - калі будзяш. Пабудзь яшчэ трошкі, да вечара далёко, паспеяш з козамі на торг. Хадоркі Кос. ПАСТА'ВЩЬ БУТЫ'ЛКУ. Пачаставаць. Прыходзь у госці, пастаўлю бытылку, пагаворым, моладасць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бутылку, пароць, парыць, паспець, паставщь, сямя
18 👁
 ◀  / 310  ▶