смычку. Папаў nad гарачуруку брыгадзіру. То дасталосё i мне i майму напарніку. Кажа, ні на том полі касілі каравам, гэту сеянку на насення пакінулі. Заполле Кос. ПАПА'СЦІ Ў ДО'БРЫЯ ЛЮДЗГ. Жыць сярод памяркоўных, разумных людзей. Дачку замуж аддала далёко, але напала ў добрыя людзі. Старажоўшчына Кос. ПАПА'СЦІ Ў НЕ TAT. Трапіць у непрыемнае становішча. Паехоў у Косаво на базар. Прычапіўся чалавек з Гошчава: "Гэто ты мне прадаў сляпого каня". О папаў у нерат, як кажуць, ні ўзад ні ўперад. Добра, што Іван Буляёў быў То ён заступіўся. Заполле Кос. ПАПО'МНІШ МАЁ' СЛО'ВО. Г.зн. збудзецца тое, пра што гаворыцца. Папомніш маё слово: вясна позняя - лето будзя дажджлівае. Заполле Кос. ПА ПО'ЎНІЦЫ. Прагна есці. Даў карові канюшыны леташняе. Хоць трохі i прылеглая, алеўсёраўно na поўніцы есць. Кушняры Падст. ПА ПРА'ВУЮ РУ КУ. Справа. Па правую руку, адразу за хутаром, быў гасціняц. Заполле Кос. ПА ПРА'ЎДЗІ КА'ЖУЧЫ. Па шчырасці. Па праўдзі кажучы, ні люблю я сваю жонку, але жыву радзі дзяцей. г.Івацэвічы. ПАПУ СЦГЦЬ ЛЕ 'ЙЦЫ. Паменшыць патрабаванні. Як ано дзецям трохі лейцы папусціш, так i садзяцца на голоў г.Косава. ПАПУ СЦІ 'ЦЬ НЮ 'HI. Расплакацца. Грошызгубіла, папусціла нюні. Халера з імі. Грошы - дзело нажыўное, заробім. Абы здароўе было. Алынаніца Квас. ПАПЯРО'Д БА'ЦЬКА Ў ПЕ КЛО. Паспешліва, не прадумаўшы, нешта рабіць. Не садзі тут картоплі, гэто не твае соткі, не лезь папярод бацька ў пекло. Дубітава Міл. ПА ПЯТАХ. Не адстаючы. Не хацела я ісці за яго замуж. Але ж дыхаць не даваў, хадзіў за мною па пя
Дадатковыя словы
папасці
15 👁