ПРАВАЛГЦЦА МНЕ НА ГЭ'ТОМ МЕ'СЦІ. Такімі словамі клянуцца. Праваліцца мне на гэтом месці, калі мучу': на свае вочы бачыў, як Гнат коніка з Косова вёў, у мешчаніна купіў Скураты Квас. ПРАВАЛГЦЦА СКРОЗЬ ЗЕ МЛЮ. Так скажуць, калі адчуваюць вялікі сорам. Зроду чужого ні брала. А тут торбачку картоплёў узяла на развод. Брыгадзір нарваўся. Гатоў была праваліцца скрозь землю, хоць ён i ні сказаў нічого. Хрышчонавічы Квас. ПРАДАВА'ЦЬ (ПРАДА'ЦЬ) ЗА ГНІЛУ'Ю РЫБУ. Вельмі тайна, не па кошце тавару. Парасят на базар вазіў. Прадаў за гнілую рыбу. Алынаніца Квас. ПРАДАВА'ЦЬ ЗУ'БЫ. Выскаляцца. Больш я з тобой на вячоркі ні найду: цэлы вечар продавала зубы перад хлопцамі, як дурачка. Куляшы Міл. ПРАДАВА'ЦЬ (ПРАДА'ЦЬ) ЧО'РТУ ДУ ШУ. Жыць, ігнаруючы правілы маралі. Пайшоў у наліцыю служыць пры немцах, то прадаў чорту душу. Ано род свой зняславіў. г.Косава. ПРАДА'ЦЬ I ГРО 'ШЫ ПАЛГЧЫ'ЦЬ. Так скажуць пра ашуканца, бессаромнага чалавека. Ты з ім дружбу ні вядзі. Бо ён цябе прадасць i грошы палічыць. Алынаніца Квас. ПРАГЛЯДЗЕ'ЦЬ ВО'ЧЫ. Углядацца, доўга чакаць. Праглядзела ўсе вочы, пакуль аўталаўку даждалася. Унукі на канікулах, а хлеба німа. Размеркі Стайк. ПРАГНА'ЦЬ СМАТУ. Напіцца. Кожны раз, бывало, як з ягад ідзем, у Растаўшчыні астановімся, на Фядосцы. Апаласнемся, пражанем смогу, а тады i дахаты весялейшыя ідзем. Алынаніца Квас. ПРАЗ ЗУ'БЫ. Гаварыць з непрыязнасцю. Чаго ты цэдзіш проз зубы, морду скрывіў? Я тваіх пакосоў ні пабраў. Hi на того ты думаяш. Заполле Кос. ПРАЗ СГЛУ. Прымушаючы сябе, стрымліваючы свае пачуцці. Hi хочацца ўжэ есці старому чалавеку
Дадатковыя словы
палгчыць, праглядзець, прагнаць, прадаваць, прадаць
13 👁