Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
што ано стараюцца ножку табе падставіць, замест таго, каб памагчы. г.Івацэвічы. ПАДСТАЎЛЯ'ЦЬ (ПАДСТА'ВІЦЬ) ПЛЯ4 0 '. Падтрымліваць. Як добра, калі ў бядзе хто плячо падставіць. Ніколі такое не забываяцца. Размеркі Стайк. ПАДСТАЎЛЯ'ЦЬ СВАКУ ГО'ЛОЎ (ЛОБ). Рызыкаваць. Прыехалі хлопцы з чужых сёл намузыкі. Нешто ні падзялілі з нашымі. Як счапіліся біцца. Я не пайшоў падстаўляць сваю голоў, усё гэто дурное. г.Косава. ПАД СТОЛ ПЯШКО'М ХАДЗГЦЬ (ХО'ДЗІЦЬ). Быць малым. Смачныя, унучок, яблычка? Мы гэту яблыньку пасадзілі даўно, ты тады яшчэ пад стол пяшком хадзіў. Алыпаніца Квас. ПАДСЫПА'ЦЬ (ПАДСЫПАЦЬ) ПЕ РЦУ. Насварыцца, накрычаць. Сын пад ранок дахаты прыйшоў. Кавалер мне знайшоўся ў пятнаццаць гадоў! Я яму добра надсыпала перцу. Жамайдзякі Міл. ПАДТО 'ПТВАЦЬ (ПАДТАПТА 'ЦЬ) ПАД НОТЕ 1. Дараваць, забыцца на крыўды. Не дай Бог, як я з свекрывёю да залоўкамі жыла. Нацярпелася я ад іх ліха. Але ўсё падтаптала пад ногі, як перайшлі ў сваю хату жыць. Зараз дружым. Заполле Кос. 2. Зневажаць. Зусім цябе жонка з цешчай падтапталі пад ногі: i гультай ты, i гіяніца, i грошай мало зарабляяш. Вазьмі дрына да паганяй кругом хаты, каб пабачылі, хто гаспадар. г.Івацэвічы. ПАДТУ' ЛЬВАЦЬ (ПАДТУЛГЦЬ) ХВОСТ. Страціць упэўненасць. Хадзіў кандзібобяром па сяле: што-то я, брыгадзір. Ано гарэлачку папіваў штодзень. A скінулі, то хутко хвост падтуліў. Алынаніца Квас. ПА ДУШЭ'. Падабацца. Нарэшці я знайшоў работу na душэ. Жамайдзякі Міл. ПАДЦЯГНУ'ЛО ДУХЕ (ЖЫВОТ). Скажа так той, хто доўга не еў. Пагнаў каравы, забыўся торбу з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падсыпаць, падцягнуло, ходзіць
24 👁
 ◀  / 310  ▶