Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
Хопіць крычаць, бо я табе падпілую рогі, сілы хопіць. Альба Квас. ПАДПІРА'ЦЬ СЦЕ НУ. Не прымаць удзелу ў танцах, гульнях. Што ты за кавалер? Цэлы вечар оно сцену падпіраяш, на круг ні выйдзяш. Дзяўчата любяць тых, хто танцуя. Яглевічы Ягл. ПАД ПЛОТОМ HI ВАЛЯ'ЯЦЦА. Так скажуць пра нешта каштоўнае. Грошы nad плотом ні валяюцца, іх зарабіць трэба. Яны з потом дастаюцца. г.Івацэвічы. ПАДПУСКА'ЦЬ ЛЁСТАЧКІ. Хваліць, гаварыць прыемнае. Жаніцца табе пара. Падпусці дзеўчыні лёст ачок-любая за цябе пайдзе. г.Косава. ПАД ПЯТО'Й. Быць у поўнай залежнасці ад некага. 3 колхоза даўней ні можно было ўцячы. Усе былі nad пятою ў государства. Каб выяхаць куды, пашпарт трэба. A пашпартоў нам ні давалі. Заполле Кос. ПАДРАЗА'ЦЬ (ПАДРЭ'ЗАЦЬ) ПЯ'ТЫ. Даганяць у касьбе. 3 маім бацьком ніхто ні мог справіццаў касьбе. Ён кожнаму мог пяты падрэзаць Я i яшчэ яго касою кашу - да таго хвацкая. Юкавічы Стайк. ПАД РУКА'МІ. Побач, навідавоку. Я люблю, каб у мяне ўвесь інструмент пад рукамі быў: i гэблік, i стамеска, i пілка. Каб я ні бегоў, ні шукаў na сталярні. Заполле Кос. ПАД СПАНГЦАЮ СЯДЗЕ'ЦЬ. 1. Не мець вяршэнства (пра мужа). Ён век у жонкі пад спаніцаю сядзеў. Алынаніца Квас. 2. Доўга заставацца дзіцём. Да пятнаццаці гадоў пад спаніцаю ў мацяры сядзеў. Скураты Квас. ПАД СПАНГЦУ СХАВА'ЦЬ. Аберагаць, шкадаваць. Не была б то маці. Гатова пад спаніцу ўсіх дзяцей схаваць, каб ано з імі ўсё добра было. Панкі Люб. Спаніца - спадніца. ПАДСТАЎЛЯ'ЦЬ (ПАДСТАВЩЬ) НОЖКУ. Шкодзіць. Доўго жыву на свеці, колькі людзей пабачыў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

валяяцца, падпускаць, падпіраць, падразаць, падстаўляць, пятой, схаваць, сядзець
16 👁
 ◀  / 310  ▶