Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ПАД КО ТАНЬ. Дарэшты. Прышлі Саветы, усю сям'ю маіх суседоў пад корань вынішчылі. Кулакі да кулаки А якія яны кулакі? 3 свайго мазаля жылі, рабілі, як чорныя валы. г.Івацэвічы. ПАДШВА'ЦЬ (ПАДЛГЦЬ) МА СЛА Ў АГО'НЬ. Садзейнічаць непрыязным адносінам. Ужэ был i памірыліся з жонкай. Не, прыехала цешча, падліла масла ў огонь - зноў немцы ў хаці, зноў ваша. Бялавічы Кос. ПАДМА'ЗВАЦЬ (ПАДМА'ЗАЦЬ) ПЯТКІ. Уцякаць. Бык на кароўніку адарваўся, а мы само з лесу ішлі. То добра пяткі падмазалі, ляцелі хучэй за вецяр. Алыпаніца Квас. ПАД МУ'ХАИ. Быць у стане лёгкага ап'янення. Што ўцябе за работа? Кожны дзень падмухай дахаты прыходзіш. Хто табе гэту гарэлку дае? г.Івацэвічы. ПАД МЯТЛУ'. Начыста, без астатку. Разышліся, то жонкаўсё пад мятлу з хаты забрала. Хай бярэ, гэто ўсё нажыўное. Я хоць вольны стаў. Гошчава Стайк. ПАДШМА'ЦЬ (ПАДНЯ'ЦЬ) ХВАСТА'. Не лічыцца з іншымі. Не хочаш вучыцца, то сядзі як мыш пад веніком на ўроку. А то яшчэ хваста паднімаяш. Прыходзяць, жаляцца настаўнікі. г.Івацэвічы. ПАД НОЖ. Класціся на хірургічную аперацыю. Каб не лёг пад нож, тоўжэ косці парыў бы. А так выразалі тыя камення, то яшчэ пажыву. Бялавічы Кос. ПАД НО'СОМ. Побач, перад вачыма. У цябе пад самым носом жонка хвостом круціць, а ты, як сляпы, ні бачыш. г.Івацэвічы. ПАДНЯБЕ'ННЕ Ў РО Щ ЧО'РНАЕ. Злычалавек. У яе ад злосці паднябенне ўроці чорнае. Алынаніца Квас. ПАДНЯ'ЦЬ НА СМЕХ. Высмейваць. Даўно ў магазіні ні быў. Прышоў, узяў булку хлеба i даю тысячу. А мяне на смех паднялі: "Дзед, ты з неба зваліўся! Хлеб ужэ даўно пяць тысяч каштуя ". Заполле Кос. ПАДШЛАВА'ЦЬ РО 'П. Суняць, суцішыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

агонь, апянення, мухаи, падмазаць, падмазваць, падняць, падшваць, падшлаваць, падшмаць, сямю
17 👁
 ◀  / 310  ▶