Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ПАДБІВА'ЦЬ (ПАДБГЦЬ) БА'БКІ. Падвесці рахунак, падлічыць. Гэтым годом дьімкі пасадзіў. У людзей ано цвілі, а я ўжэ салёнікі еў. Накапаў, прадаў на базары, падбіў бабкі - выгадно. г.Косава. ПАДБІВА 'ЦЬ КЛГННІ. Заляцацца. Пяты год удавою, сусед клінні падбівая, але я ні хочу. Добра адным куском удавіцца. Алыпаніца Квас. ПАДБГТЫ (ПАДБГТАЕ, ПАДБГТАЯ) ВЕТРОМ. Пра тое, што слаба грэе. Мароз на дварэ, мяцеліца, а маё пальто, падбітае ветром, ніц ні грэя. Пакуль управілася na гаспадарцы, адубела. Алынаніца Квас. ПАД БО КОМ. Зусім блізка. От добра, як лес nad боком: забяжыш на мінуту — глядзіш, ужэ е што насмажыць. Хрышчонавічы Квас. ПАДВЯСЦГ ПАД ДУРНО ГО ХАТУ. Падмануць, паставіць у непрыемнае становішча. Падвёў дзеўку nad дурного хату: сватоў заслаў, а потым на вяселле не прыехоў Яблонка Жытл. ПАД ТАРА 'ЧУ РУ 'КУ ПАПАСЦІ. У момант злосці, раздражнення, гневу. Папаў суседу пад гарачу руку, то на мне ўсю злосць сагнаў Галік Міл. ПАДДАВА 'ЦЦА НА ВУ'ДАЧКУ. Ашукацца. Паддаўся на вудачку Андрэю. Кажа, паедзям нагрузім вагон буракоў, то заробім па сто тысяч. Папагрузілі, тыдзянь рук ні чуў, a грошай трэці месяц ні плоцяць. Om i зарабілі. Заполле Кос. ПАД ЗАВЯ'ЗКУ. Поўна, даверху. Насыпоў мех бульбы пад самую завязку. Стайкі Стайк. ПАД ЗЯМЛЁЮ БА'ЧЫЦЬ. Так кажуць пра ўніклівага чалавека. Нідзе ні схаваяшся ад гэтаго чалавека: ён i пад зямлёю бачыць. Мілейкі Міл. ПАДКГНУЦЬ ПАД ХВОСТ. 1. Набіць. Дахаты ідзі, халернік, бо падкіну пад хвост. Заполле Кос. 2. Нагнаць, прыспешыць. Падкінь пад хвост коню, ніхай прабяжыць трохі. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падбіваць
10 👁
 ◀  / 310  ▶