ПА ГЭ'ТАЙ ДАРО'ЗЕ ЗБАНКГ ВАЗГЦЬ. Пра дарогу ў выбоінах, ямах. Аж усе косці забалелі, пакуль прьіехалі: па гэтой дарозі збанкі вазіць, то ні аднаго цэлаго ні застанецца. Стайкі Стайк. ПАДАВА'ЦЬ (ПАДА'ЦЬ) ГО'ЛАС. Азвацца, аказацца. Прапаў брат у вашу, думалі, жывого німа. A ён з Англіі пісьмо прыслаў, голас падаў. г.Івацэвічы. ПАДАГНУ'ЦЬ (ПАДТУЛГЦЬ) ХВАСТА'. 1. Спалохацца. Герой над жонкаю, а як сілу пачуў - сын пачаў за мацяру заступацца - то падагнуў хваста. Хрышчонавічы Квас. 2. Адчуць безабароннасць, не мець заступніцтва. Hi стало мужика, то падагнула хваста. А то была што-то я - мужык брыгадзір. Любішчыцы Люб. ПАД АДКРЫ'ТЫМ НЕ БОМ. На двары. У вайнуў канцлагяры нямецком быў Тыдзянь пад адкрытым небом трымалі. A восянь, дождж, памятаю, церусіў То многія i ні дачакаліся тых баракоў. г.Івацэвічы. ПА'ДАЦЬ АД ВЕТРУ. Аслабець. Так занядужаў пасля хваробы, што ад ветра падаў Аўсто Стайк. ПА'ДАЦЬ (УПА'СЦІ) ДУ'ХОМ. Зняверыцца. Мая маці зусім духом упала. I здароўя німа, i ў гаспадарцы непарадок. г.Косава. ПА'ДАЦЬ 3 НЕ'БА. Давацца дарэмна. Мой зяць лічыць, што мне падае з неба: сала дай, мяса дай, грошай дай. А ў мяне яшчэ меншых двоя вучыць трэба. Альшаніца Квас. ПА'ДАЦЬ 3 НОГ. Знясілець, змарыцца. Аўтобуса ні было, думаю, пешкі зайду дахаты. Што тут гэтыя 12 кіломятроў? Ой, то зусім даўся. Ледзьве прышоў, падоў з ног. Заполле Кос. ПА'ДАЦЬ (УПА'СЩ) НА КАЛЕ'Ш. Прыніжана прасіць. Парцізаны прышлі i ад дзяцей наследию кароўку забралі. На калені падоў, прасіў. Hi пашкадавалі. Заполле Кос
Дадатковыя словы
гэтай, дарозе, калеш, падаваць, падагнуць, падаць, упасці, упасщ
10 👁