Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ПАБО'ЙСЯ БОТА I ЛЮДЗЕ'Й. Май сумленне, злітуйся. Німа ў цябе душы, чалавеча, пабойся Бога i людзей, ні мучай жаночыну. Яглевічы Ягл. ПАВЕ'К ВЯКО'Ў. Ніколі. Павек еякоў твае дабрыні ні забуду. Заполле Кос. ПАВЕ'СІЦЬ НА А ДНУ' АСГНУ. Абое з аднолькавымі недахопамі. Іх павесь на адну асіну, то не пераважаць адзін аднаго. Заполле Кос. ПАВЕ'СІЦЬ HO'CA. 1. Адчайвацца, нудзіцца. Што ты носа павесіў? Падумаяш, дзеўка яго пакінула. Другую знойдзяш, яшчэ лепшую! г.Косава. 2. Праяўляць цікаўнасць. Што ты тут носа павесіў? Ты яшчэ замалы слухаць, што велькія гавораць. Скураты Квас. ПА ВУ 'ШЫ. 1. Многа. Работы na вушы, ніц ні naспяваю. Руда Падст. 2. Цалкам, дарэшты. Сын прышоў дахаты з рэчкі мокры па вушы. Быч Стайк. 3. Моцна, усёй душой. Я закахаўся па вушы. Падстарынь Падст. ПАВЯРНУ 'ЦБ АГЛО 'БЛІ. Вярнуцца назад. Паехалі па сено на болото. А тут дождж, да з громом, з маланкаю. Hi будзяш стажка раскідаць. Павярнулі аглоблі дахаты. Апынаніца Квас. ПАГЛЯДЗЕ'ЦЬ МАГМІ ВАЧЫ'МА. Зразумець. Каб вы паглядзелі на маю жонку маімі вачыма, то i вы ўсё ёй даравсті б. Бялавічы Кос. ПАГУЛЯ Ў, ЯК ПАРА'СЯ Ў СЦЯПА'НА НА ПЯЧЭ'. Няўдала, з прыгодамі. Адзінокая Парася жыла ў благой хаці. Iлетом, i зімой хадзіла босая. Але кожуха мела. У сё на вечаркі да людзей хадзіла. А калі пыталіся, куды ідзе, ахвотна адказвала: "Idy пагуляць". Усе ведалі, што ішла пагрэцца. Прыходзіла i адразу лезла на печ. Ці ўчадзяла, ці спрасоння заблудзілася, ane аднаго разу ўпала з печы просто ў цэбяр з тоўчанай бульбай. Вось пасля гэтаго i пачалі казаць: пагуляў, як Парася ў Сцяпана на пячэ. Шчурко Л.І., 1949 г.н., 2008. Куляшы Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hoca, вякоў, павесіць, паглядзець
11 👁
 ◀  / 310  ▶