НЯСЕ' ЯК 3 БО'ЧКІ. Смярдзіць. Выпіў ты да закурыў, то нясе з цябе як з бочкі. Панкі Люб. НЯЧЫ'СТАЯ СГЛА НО'СІЦЬ. Так скажуць пра бадзягу. Майго сына, мусіць, нячыстая сіла носіць. Як пайшоў у армію дваццаць гадоў назад, так i ездзіць na свеці, ніяк места сабе ні знойдзя. Алыпаніца Квас. НЯЧЫ'СТЫЯ СГЛА НЯСЕ' (ПРЫНЯСЛА'). Так скажуць пра непажаданага госця, наведвальніка. Мама, баба да нас ідзе. — От, зноў яе нячыстая сіла нясе. - Баба, ты сама да нас прышла? - Сама, унучок, сама. - А чаму мама казала, што цябе нячыстая сіла нясе? Заполле Кос. НЯЧЫ СТАЯ СГЛА СЯДЗГЦЬ. Пра таге, хто валодае незвычайнымі, незразумелымі для іншых здольнасцямі, уменнямі, сілай. У ём, мусіць, нячыстая сіла сядзіць. Гэто ж адзін такого стажыска склаў. Сам, без нікого. Квасевічы Квас. О ОСЬ БА'ЧЫШ. Так выказваюць здзіўленне. Ось бачыш, з нашаго сяла, a будзя выступаць na цілівізару. Кажуць, спявая надто харашэ Анюціна дачка. А я i не чула. Любішчыцы Люб. ОТ ТАБЕ' МА'ЯШ! Вось табе на! От табемаяш, прыехалі новасці з далёкае воласці! Куляшы Міл. ОТ ТАБЕ' НА! Нечаканасць выніку. От табе на! А казаў, шчо генералом будзяш. Заполле Кос. ОТ ТАБЕ' РАЗ. Такім воклічам выказваюць расчараванне, здзіўленне. Гэдык спяшыў, баяўся спазніцца на аўтобус. А ён на час пазней пачаў хадзіць. От табе раз. Папамерз, ждучы. Бялавічы Кос. П ПАБГЦЬ ГАРШКГ. Памыліцца, не пазнаць чалавека. От я сёні гаршкі пабіла, i смех, i грэх: родного брата ні познала. Алыпаніца Квас
Дадатковыя словы
нячыстыя
16 👁