Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
НО СА ПАВЕ'СЩЬ. Засмуціцца. Карова пропала, ды ты ўжэ i носа павесіў. Hi бядуй: яшчэ каровячамаці ні звялася, другую купіш. Алыпаніца Квас. НО'CA УСАДЗГЦЬ. Умешвацца. Ты кругом носа ўсадзіш, без цябе нічого ні зробіцца. Усё ты ведаяш, усё ты знаяш. Галік Міл. НОС - БОГ СЯМЯРЫ'М НЁС, ДЫ АДНАМУ' ДАСТА'ЎСЯ. Вельмі вялікі. Але, братко, i нос у цябе: Бог семярым нёс, ды аднаму табе дастаўся. г.Івацэвічы. НО'СЩ ЦАЯК ДУ'РАНЬ 3 ПГСАНАЮ ТО'РБАЮ. Хваліцца, ганарыцца. Сплёў кошыка, то носіцца з ім як дурань з пісанаю торбаю: усім хваліцца, паказвая. I смех i грэх. Харошча Міл. НО'СОМ ТАРА'ЦБ. Упасці. Як дам, то землю носом гараць будзяш. Плехава Люб. НО'СОМ КРУЦГЦЬ. Адмаўляцца ад некага, нечага. Бярэ хлопяц замуж, то ідзі, а то носом круціш. Гошчава Стайк. НО СОМ ЧМЫ'ХАЦЬ. Выказваць нездавальненне. Не чмыхай носом. Заўтры паедзяш у Вацэвічы. Святом. А сёні трэба грады палоць. Хрышчонавічы Квас. НОС У НОС СУСТРЭ'ЦЦА (СУТЫКНУ'ЦЦА). Нечакана сустрэцца. Запалянца ўсюды сустрэць можно, нас много. Іду ў Маскве па вакзалі - нос у нос сустракаюся з Міхасём Барэйшыным. Заполле Кос. НУТРО' ТАРЫ'ЦБ. Перажываць нервовае ўзбуджэнне, выкліканае адчуваннем трывогі. Дзе яны падзеліся з тым сеном? У мяне ўжэ ўсё нутро гарыць. Бялавічы Кос. НЭ'НДЗА ЗАЕ'ЛА. Занудзіцца. Бяда за бядою нэндза заела. Алыыаніца Квас. НЮХ НА ГРО'ШЫ. Прадбачыць добры заробак. У яго добры нюх на грошы. Паедзя на заробкі, то болыи за ўсіх грошай прывязе. г.Івацэвічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ноca, носщ, павесщь, сутыкнуцца, сямярым, тарацб, тарыцб, чмыхаць
35 👁
 ◀  / 310  ▶