Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
абедом, то да вечара падцягнуло духі. Альба Квас. ПАДЦЯГНУ'ЦЬ ВУ ДЫ. Схуднець. Бач, як табе падцягнуло вуды: толькі вочы блішчаць. Альшаніца Квас. ПАДЫМА'ЦЦ А (ПАДНЯ'ЦЦА) НА HOTI. Абжыцца. Сёні можно падняцца на ногі, ні тоя, што раней. Ано ні гультуй. Бялавічы Кос. ПАДЫМА'ЦЬ (ПАДНЯЦЬ) НА HOTI. 1. Вылечваць. Зараз лекоў якіх хочаш. Дахтара хутко на ногі падымуць. г.Косава. 2. Выгадаваць. Трайко дзяцей адна, без мужыка, на ногі подняла. Усе вывучыліся, усе работу добрую маюць. Плехава Люб. ПАДЫМА'ЦЬ (ПАДНЯ'ЦЬ) НА СМЕХ. Высмейваць. Ад некого пачуу, што ў сажалцы каля могліц рыбы много. Паўдня з унуком, сачка ўзяўшы, таўкліся ў том мулі. Людзі ўбачылі - на смех паднялі. Кажуць, тут зроду рыбы ні было. Алыпаніца Квас. ПАДЫМА'ЦЬ (ПАДНЯ'ЦЬ) РУ КУ. Стукнуць. О сына выгадавоў. На бацька руку падняў! Гэто ж грэх страшны. г.Івацэвічы. ПАДЫМА'ЦЬ (ПАДНЯ'ЦЬ) ХВАСТА'. Асмялець. Бачыш, падняў хваста, як дачка замуж за мшцанера пайшла. Бусяж Міл. ПАД ЯЗЫ'К. Танцаваць без музыкі, падпяваючы сабе самому. Камянь ляжаў каля крыжа. Бало, дзецьмі збярэмся каля яго i давай пад язык танцаваць. I весяло' было. Заполле Кос. ПАЗАЛАЦГЦЬ РУ ЧКУ. Даць грошай. Навучыў зяць унучка. Прыедуць, бяжыць да мяне: "Баба, пазалаці ручку ". Iрагочуць абоя. Куляшы Міл. ПАЗАЛІВА'ЦЬ (ЗАЛГЦЬ) ВО'ЧЫ. Напіцца гарэлкі. Якія сёні музыкі? Пазаліваюць вочы, прыдуць у клуб. Яны ж ні патанцуюць, дзяўчат ні бачаць, сядзяць у кутку, смаркачэ павесіўшьі. Гошчава Стайк. ПАЗАРАСТА'ЦЬ ГРА'ЗЗЮ. Усюды непрыбрана, брудна. Маці ў бальніцы проз каторы месяц, то дзеці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

граззю, падцягнуць, падымацц, падымаць, пазаліваць, пазарастаць
17 👁
 ◀  / 310  ▶