Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
а ты ўжэ цыбулю садзіш. Бялавічы Кос. ШМА' НА ШТО ПАДЗВГЦЦА. Непрыгожы. Прывязла зяця дачка - німа на што падзвіцца. Зялёны Бор Стайк. Падзвіцца - паглядзець. HIMA' Ш БРАТА Ш СВАТА. Усе роўныя. Прараб у нас на будоўлі. Яму німа ні брата ні свата. Для яго ўсе роўныя. Залаты чалавек. Зялёны Бор Стайк. ШМА' HI ДНЯ HI НО'ЧЫ. Так кажуць пра чалавека, які многа працуе. Яму німа ні дня ні ночы. Каб мог, то стачыў бы дня. Скураты Квас. HIMA' НІЦ. Нішто. Яму німа ніц забіць чалавека. Такі бандзіт вырас. Не слухая ні бацька, ні мацяры. г.Івацэвічы. HIMA' ЎГАМО'НУ. Працавіты, старанны чалавек. От хлопяц урадзіўся - німа на яго ўгамону. I на работу ходзіць, i домаўзяўся лазню рабіць, i жонцыяшчэ помогая на фермі. Квасевічы Квас. HIMA' ЧАГО' БОТА ГНЯВГЦЬ. Няма прычын жаліцца на лес. Німа чаго табе, суседка, Бога гнявіць: дзеці блізко, не акідаюць. Кожну нядзелю прыязджаюць. А мае за светом. I не бядую, каб ано здаровыя былі. А памру, то пахаваюць людзі. Ніхто на гэтом свеці не застаўся ляжаць. г.Косава. HIMA' ЧАГО' БО ТУ ГРАШЫ ЦБ. Так кажуць, калі задаволеныя жыццём. Старыя людзі, што перажылі войну, колхозы, кажуць: "Шма чаго Богу грашыць, зараз добра жыць: ямо на поўну губу i апранаямся як паны ". г.Івацэвічы. ШМА' ЧАГО' ГРАХУ' ТАГЦЬ. Не трэба скрываць, утойваць. Быў час, што зусім ні давалі дроў у лясніцтві. Німа чаго граху таіць, ехалі, кралі, хто як мог. Альбо гальё збіралі ды вязанкамі на плечах насілі. Бялавічы Кос. HIMA' ЯК. Немагчыма. Німа як да цябе ў госці прысці. Зялёны Бор Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 310  ▶