HI КАНЦА HI КРАЮ. Без межаў. Паехала ў госці да сястры ў Казахстан. То сцеп тая ні конца ні краю ні мая. Каб хоць дзераўцо адно. Як там людзі без лесу жывуць? Любішчыцы Люб. HI КО'ЖЫ HI РО'ЖЫ. Пра непрыгожага, няскладнага чалавека. Hi кожы ні рожы, а жонку вунь якую харошуюўзяў. Галік Міл. НІ КУРАНЯ'ЦІ HI ПАРАСЯ'Щ. Пуста ў гаспадарцы. 3 наго гэтыя маладыя жывуць: ні кураняці ні парасяці німа. Галік Міл. HI ЛЕ'ЗЯ Ў ГАЛАВУ'. Г.зн. галава забіта нечым адным. Ніц у галаву ні лезя, пра адно думаю: як там мой сынок у арміі, ці наеты, ці голодны? Ён ж аўм яне далей хаты нідзе ні быў. Стайкі Стайк. HIMA' ДЗЕ ВАЧЭ'Й ПАДЗЕ'ЦЬ. Пра адчуванне вялікага сораму. Зняславіў сын, пайду на работу, то німа дзе вачэй падзець. Жамайдзякі Міл. HIMA' ДЗЕ ПАДЗЕ'ЦЦА. Пра бязвыхаднае становішча. Адзінокі, дзяцей німа. Пастарэў, німа дзе падзецца, то ў прыют для старых здалі. Квасевічы Квас. HIMA' ДУРНЫХ. Так выказваюць нязгоду ў адказ на прапанову паўдзельнічаць у чым-небудзь. Hi ўгаварвай, я з табою на заробкі не паеду, німа дурных. Ты i столяр, i цесля, i пячнік, i муляр. А я хто? г.Івацэвічы. HIMA' ЗА ШЧО РУК ЗАЧАПГЦЬ. Пра чалавека, які не знаходзіць сабе працы. Звялі дзеці маю гаспадарку, хацелі, каб лягчэй было. А я ні магу так: рук німа за шчо зачапіць. Заполле Кос. HIMA' КАЛГ НО СА ЎЦЕ'РЦІ. Шмат працы. Кожны дзет то адно, то другоя - німа калі носаўцерці. Міхнавічы Стайк. HIMA' КЛЁПКІ Ў ГАЛАВЕ'. Неразумны хто. У цябе німа клёпкі ў галаве. Яшчэ Благавешча наперадзі
Дадатковыя словы
парасящ
12 👁