Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
H IМЫЧЫЦЬ HI ЦЕ'ЛІЦЦА. Нясмелы, нерашучы. Другі год да дзеўчьіны ходзіць i ні мычыць ні целіцца. А ёй замуж пара, колькі можно хадзіць. Альшаніца Квас. HI НА ВО'ЧЫ. Так кажуць пра тое альбо пра таго, што (хто) выклікае агіду. Дзядзько ў мяне ніякае гародніны ні есць: агуркі, памідоры, моркоў—ні на вочы. Скураты Квас. Здаецца, i хлопяц харошы. I ростом, i паставаю, a яна ні на вочы - не хоча з ім i гаварыць. Размеркі Стайк. HI НАГО ТО. Не хадзіць, не быць. Я да цябе як да роднае, ні з чым ні хавалася. А ты мяне ходзіш мыяш na суседзях. Каб ні нагою да мяне ў хату! г.Косава. НІ НА'ДТО РАЗГО'НІШСЯ. Не спраўдзіш жаданае. Грошай німа, то ні надто разгонішся на ўборы. А як e грошы, то i сам харошы. Іўборы ні трэба. Заполле Кос. HI НА ШАГ. Нікуды. Унучку прывязла дачка з горада. Каранцін некі ў садзіку. То ні на шаг ад мяне ні адыходзіць. Такое ласкавае дзіця. Мілейкі Міл. HI НАШЫ'М HI ВА'ШЫМ. Нікому. Hi буду дагаджаць ні нашым ні вашым. Куляшы Міл. HI НЮ'ХАЦЬ ПО'РАХУ. Пра таго, хто не быў на вайне. Той, хто пороху ні нюхоў на ваше, той найбольш хваліцца, які ён герой. г.Івацэвічы. HI ПГКНІ. Маўчы. Ноч на дварэ, cni, ні пікні. Лазаўцы МІл. HI ПГСКУ HI ВГСКУ. Пра адсутнасць гаспадаркі. У хляве - ні піску ні віску. Стайкі Стайк. HI ПРО'СЬБАЮ HI ГРО'ЗЬБАЮ. Нічога не баяцца. Не проймяш яго ні просьбою ні грозьбаю - нічого ні баіцца. Лазаўцы Міл. HI ПРЫСТУПУ HI ПО ДСТУПУ. Немагчыма падысці да каго-небудзь, паразумецца. Hi прыступу нг подступу німа да яго, ні даецца гаварыць. Заполле Кос. HI ПЯ'ДЗІ. Ніколькі. Як адзіналічно жылі, то за землю насы расквашвалі адзін аднаму, ні пядзі ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нюхаць, пораху, просьбаю
17 👁
 ◀  / 310  ▶