НЕ МЁД. Мала прыемнага. У мяне работа не мёд: на торфабрыкетном заводзі раблю. Пылу - ні прадыхнуць. Памыюся, выйду, кашляну, то чорныя згусткі з рота вылятаюць. Няхачава Стайк. НЕ МІНУ'ЦЬ РУК. Пра ўкрадзенае. Хацелі клуба агарадзіць. А то ж нехто ўночы ўкраў шчыкеты. Усе кажуць, што яны не мінулі Романовых рук. Стайкі Стайк. НЕМЦЫ Ў ХАЦІ. Г.зн. нелады ў сям'i, сварка, калі муж i жонка доўгі час маўчаць. Зайшоў да су седа, а ў іх немцы ў хаце. Маўчаць, як вады ў рот набралі. Заполле Кос. НЕ МЫЛЬСЯ, ГАЛГЦЦА НЕ БУ'ДЗЯШ. Тое, што чалавек задумаў, не будзе здзейснена, бо гэта непрыймальна для іншых людзей. Ты мяне не купіш, так што не мылься, галіцца не будзяш. Гошчава Стайк. НЕ'МЯРАЙ ПАЙСЦГ. Парушыліся законы чалавечага сужыцця. Свет немярай пайшоў. Столькі брыдоты паказваюць па тэлевізары, косы дыбом устаюць. г.Косава. Немера - балоцістая ўпадзіна ў непраходным лесе. НЕ НА НОЧ КА'ЖУЧЫ. Гаварыць пра што-небудзь страшнае, непрыемнае. Не на ноч кажучы, у яго страшная хвороба. I німа кому памагчы, бо ўсе дзеці далёко. г.Івацэвічы. НЕ НА ПАЖА'Р. Няма патрэбы ў спешцы. Куды ты прэшся гэдак? Растрасеш нас, старых. Не на пажар едзям. Размеркі Стайк. НЕ НА ТАГО' (НЕ НА ТУ Ю) НАПА'Ў (НАРВА'ЎСЯ). Памыліцца, недаацаніць кагосьці. Не на того ты нарваўся, я маўчаць табе не буду. Усім раскажу: ты ўкраў ровара ў Баравіковых. Заполле Кос. НЕ НУ'КАИ, НЕ ЗАПРОТ. Пра прыспешванне да працы. Ты чаго мяне падганяяш? Не нукай, не запрос, як магу, так i раблю. Мілейкі Міл
Дадатковыя словы
мінуць, напаў, нукаи, сямi
18 👁