Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
i носа не кажа. Жьіві, маці, як хочаш. Кушняры Падст. НЕ КГЁМ, ТО ПА'ЛКАЮ. Без розніцы, аднолькава. Паймалі з буракамі. Усяго трьіўторбі i было ўмяне. Але ўсё раўно пакаралі: штрафу ні далі, але днёўку ні заплацілі. Не кіём, то палкаю. Лазаўцы Міл. НЕ КЛАДЗГ ПА ЛЬЦА Ў РОТ. Так скажуць пра вострага на слова чалавека. Яму не кладзі пальца ў рот. Ён хутко знойдзя, што сказаць. Воля Жытл. НЕ ЛАВГЦЬ МУХ. Не зяваць, старацца. Давай варушыся, не лаві мух. Прывязлі раствор, то трэба хучэй вырабіць. А загусня, то папамяшаям. г.Івацэвічы НЕ ЛЕ'ЗЯ (НЕ ПАЛЕ'ЗЯ) ПА СЛО ВО Ў КІШЭ'НЮ. Востры на язык, знаходлівы ў размове. Пабыў у людзях, то навучыўся гаварыць. Не лезя за словом у кішэню. Бялавічы Кос. НЕ ЛЕ'ЗЯ Ў ГО'ЛОЎ. Не засвойваецца, не запамінаецца. Читаю, читаю, а ў голоў ніц не лезя. Лазаўцы Міл. НЕ'ЛЫА НО'CA ВЫ'СУНУЦЬ. Непагадзь на двары. Другі дзень нельга носа высунуць на гуліцу - такі дождж лье. Падстарынь Падст. НЕ МЕЦЬ ГО'ЛАСУ. Не мець права выказаць сваю думку. Я ніколі не мела голасу ў яго, ён мяне ў кулаку трымаў. Заполле Кос. НЕ МЕЦЬ КУСКА' ХЛЕ'БА. Жыць бедна. Як ён жыве? Нідзе ні робіць, гаспадаркі ні трымая - куска хлеба не мая. Алынаніца Квас. НЕ МЕЦЬ ЛА'СКІ. Не любіць. Не маю ласкі да зяця: надто з дачкі збыткуя. Прычэпіцца да чаго i цэлы дзень грызе як ржа жалезо. Скураты Квас. НЕ МЕЦЬ СЭ'РЦА. Быць жорсткім. Мая свякроў не мела сэрца. Яна не спагадала мне: прыкінула на мяне i печ, i гаспадарку. I на работу бягу, бывало, i грады палю. А яна на лаўцы цэлымі днямі праседжвала. Квасевічы Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нельга, ноca, палезя
20 👁
 ◀  / 310  ▶