Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
НЕ ПАКА'ЗВАЦЬ (НЕ ПАКАЗА'ЦЬ) ВАЧЭ'Й. Перастаць наведваць. Зусім Хрысціну дзеці акінулі, вачэй не паказваюць проз каторы час. г.Косава. НЕ ПАКА'ЗВАЦЬ (НЕ ПАКАЗА'ЦЬ) ВЕДУ. Захоўваць спакой у пэўных абставінах. Маці мяне заўсёды вучыла: ці добра ў цябе ў сям 'е, ці кепско не надавай віду. Заграбі свае смецце ў куток i маўчы. Алыпаніца Квас. НЕ ПАКА'ЗВАЦЬ (НЕ ПАКАЗА'ЦЬ) НО СА. Не праведваць. Як трымала сетей да колола па двое на год, то ўсе ехалі, бо было штоўзяць. А як занядужала, сабе купляю тоя сало, то ніхто i носа на паказвая. Любішчыцы Люб. НЕ ПА КАНЮ' ВОЗ. Не па сіле, не па магчымасцях. Пайшла замуж за ўдаўца, на троя дзяцей. Думала, спраўлюся. Э, не па каню воз. Уцякла проз месяц. Гошчава Стайк. НЕ ПАМША'ЦЬ (-ЙЦЕ) ЛГХОМ. Не думаць (не думайце) нічога дрэннага. Добра ў вас было ў гасцях, але пара i чэсць знаць. Не памінайце ліхом, да нас прыязджайця. Алынаніца Квас. НЕ ПА НУТРУ'. Не падабаецца. Сватаўся да суседкі, бацькі яе не аддалі за мяне, бо бедны, cipama. А я за шафера вывучьіўся, хату новую паставіў, ажаніўся. А ім гэто не па нутру. Яны яшчэ ўсё зяця выбіраюць. Любішчыцы Люб. НЕ ПА'РА. Не падыходзяць адзін аднаму. Як жаніліся, то ўсе казалі — не пара. Але, дзякаваць Богу, жывуць душа ў душу, дай Бог кожному. Квасевічы Квас. НЕ ПАСПЕ'ЦЬ I ВО КОМ МАРГНУ 'ЦЬ. Хутка адбылося, здзейснілася. Не паспеў i воком маргнуць -уж э ў Косаві. Во што значыць лягкавушка. Скураты Квас. НЕ ПАТЫКА'ЦЬ (НЕ ПАТКНУ'ЦЬ) НО СА. Не праведваць. Сын у Брэсці жыве, ужэ каторы месяц носа не натыкая. Што ён там робіць? Можа, нявест
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паказаць, паказваць, памшаць, паспець, паткнуць, патыкаць
17 👁
 ◀  / 310  ▶