Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
НЕ АДТУ'ЛЬ РАСТУ'ЦБ РУ КЕ Пра тага, хто не мае здольнасцей да пэўнай работы. Мая нявестка ні вязаць, ні вышываць ні умея. У вочы ёй кажу: "У цябе рукі не адтуль растуць ". Любішчыцы Люб. НЕ БА'ЧЫЦЬ БЕ'ЛАГО СВЕТУ. Шмат працаваць. Узяуся хату ставіць, за работаю белаго свету не бачу. Мілейкі Міл. НЕ БА'ЧЫЦЬ ДАЛЕ Й СВАЙГО' НО СА. Так скажуць пра наіўнага, даверлівага чалавека. У вочы яму лістом сцеля, а сама направо i налево гуляя. Усё сяло гудзіць, а ён далей свайго носа не бачыць. г.Косава. НЕ БА'ЧЫЦЬ (НЕ ЎБА'ЧЫЦЬ) ЯК СВАІХ ВУШЭ'Й. Гінуць, прападаць. Гоніш ты мяне - гані. Боляй ты мяне не ўбачыш як сваіх вугиэй. Заполле Кос. НЕ БІЦБ ЯЗЫ'КА. Дарэмна гаварыць, пераконваць у нечым. Не бі дарма языка. Не путчу я дзіця ў свет. Хай кончая дзесяць класоў. Няхачава Стайк. НЕ БО 3 АЎЧЫ НКУ ПАКАЗА'ЛАСЁ. Моцна спалохацца. У суседаўночы хата загарэлася, то гэдак спалохалася - небо з аўчынку паказаласё. Стайкі Стайк. НЕ БРА'ТИТА ЗА ХАЛО'ДНУЮ ВО ДУ. Ленавацца, гультаяваць. Жаніўся сын, нявеста за холодную воду не бярэцца. Нічога ні хоча рабіць, адны гулі ў голове. Альшаніца Квас. НЕ БРАЦЬ ДА ГАЛАВЫ. Не думаць, не зважаць. Не бяры да галавы, знайшла за шчо перажываць: на твой век работы хопіць. Няхачава Стайк. НЕ ВАРТ ПАДЭ'ШВЫ. Зусім нікчэмны. Прамяняла доброго чалавека на абы-каго: гэты гультай яго падэшвы не варт. Заполле Кос. НЕ ВЕ'РЫЦЬ (НЕ ПАВЕ'РЫЦЬ) СВАГМ ВАЧА'М (ВУША'М). Моцна здзівіцца. Idy па гуліцы, чалавек ідзе насустрач. Прыгледзелася, не паверыла сваім вачам - Іван Антошын. Яшчэ падлетком завярбаваўся ў Чалябінск на токара вучыцца. Кажа, вярнуўся, тут
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бачыць, братита, верыць, вушам, вушэй, паверыць, растуцб, халодную, ўбачыць
16 👁
 ◀  / 310  ▶