Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
буду веку дажываць. Дзяцей выгадавоў, пажаніў, а сам на бацькаўшчыну. Любішчыцы Люб. НЕ ВЫ'СУНУЦЬ НО'СА. Не выходзіць з памяшкання. Кудаса на дварэ - носа не высунуць. Яглевічы Ягл. НЕ ВЫХО'ДЗЩЬ (НЕ ІДЗЕ) 3 ГАЛАВЫ. Не забываецца. Я з вамі тут, а ў мяне не выходзіць з галавы: як даехалі дачка з зяцём. Такая склізота на дарозі. Бусяж Міл. НЕ ВЫ'ЦЯГНУЦЬ СЛО'ВА. Так кажуць пра маўклівага чалавека. Такі спакойны, такі маўклівы, з яго слова не выцягняш. Затоя жонка за дваіх гаворыць. Заполле Кос. НЕВЯЛГКАЯ ШЫ'ШКА. Пра неўплывовага чалавека, невялікага начальніка. Невялікая шышка, i пастаяць можаш. Хай старэйшыя сядуць. Заполле Кос. НЕ ВЯСЦГ ВУХО'М. Не слухаць. Крычу табе, а ты i вухом не вядзеш. Хадзем абедаць! Бялавічы Кос. НЕ ТАРЫ'ЦБ. Няма прычын спяшацца. Куды ты бяжыш на злом галавы. Не гарыць, паспеям. Наилае нам застанеща. Була Міл. НЕ ГЛЯДЗЕ'ЦЬ Ш БО КА Ш ВОТСА. Не асцерагацца. Вязеш ты нас як дрова. Прэш, не глядзіш ні бока ні вока. Мілейкі Міл. НЕ ГНЯВГ БОТА. Не наракай. Не гняві Бога, сваток. Маяш трохі здароўя, то памагай дзецям. Няхачава Стайк. НЕ ГОД. Пра цяжкія, неспрыяльныя кліматычныя ўмовы. Не год на ягады i грыбы - у лес можно не ісці. Хрышчонавічы Квас. НЕ ГРАШЫ БОТУ. Не наракай. Яшчэ не грашы Богу: табе дзявяты дзясяток ідзе, а ты i па хлеб у магазін цэліш, i грады поляш. Заполле Кос. НЕ ДАВА'ЦЬ (НЕ ДАЦЬ) ПРАХО'ДУ. Назаляць. Не дае проходу брыгадзір: ідзі дояркою ды ідзі даяр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

высунуць, выходзщь, выцягнуць, глядзець, даваць, праходу, тарыцб
17 👁
 ◀  / 310  ▶