Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
НА ХВАРО'БУ. Зусім не патрэбны. Су сед принёс граблі. Кажа, дай на бутылку i бяры сабе. А на хваробу яны мне? У мяне каровы німа, сено грабці ні трэба. Скураты Квас. НА ЧО'РНЫ ДЗЕНЬ. На цяжкі час. Я на норны дзень капейку хаваю, як дауней бацько хаваў жыто. Альба Квас. НА ЧО РТА ПАДО'БНЫ. Непрыгожы. Суседка з цаліны мужика прывязла. Здэцца, i неблагі чалавек, але на чорта подобны. г.Івацэвічы. НА ЧУЖО М ГАРБУ' Е'ХАЦЬ. Карыстацца чужой працай. Ты ўсё ж ыщё на чужом гарбу едзяги, дзіво што здоровы. Зроду нідзе ні ператаміўся, ні паспяшаў. Прасядзеў сорок гадоўу канторы. г.Косава. НА ЧЫМ СВЕТ CTAI 'ЦЬ. Моцна лаяць, праклінаць i пад. Hi разабралася, хто na трускаўкі лазіў да майго хлопца кляне на чым свет стаіць. Кажу: кляні i сабе бяры, бо яго душа нявінная. Стайкі Стайк. НА ШЫРО'КУ НОТУ. Жыць у роскашы. Хлопяц у Польшчу ездзіць, спокойны, ні n 'яніца. Добрыя грошы прывозіць. Жонка привыкла на шыроку ногу жыць. Hi ведая, што на сябе чапляць. Ні цэніць яго, ні ведая, як яму тыя грошы дастаюцца. Шкада мужчины. Заполле Кос. НЕ АДАРВА'ЦЬ (НЕ АДВЕ'СЩ) ВАЧЭ'Й. Не пераставаць любавацца. Эх i ладная дзеўка ў Мікалая, не адвесці вачэй: i красою, i розумом не абдзеляна. Размеркі Стайк. НЕ АД ДАБРА'. Не па сваей волі, так склаліся абставіны. Не ад дабра ён паехоў на цаліну. Паехоў шукаць кусок хлеба. Дома яшчэ пяцёро дзяцей засталосё. Стайкі Стайк. НЕ АДМАЛГЦЦА, НЕ АДХРЫСЦГЦЦА. Цяжка адчапіцца. Прычапіўся да мае дачкі гэты пакіданяц: не адмоліцца, не адхрысціцца ад яго. Алынаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адарваць, адвесщ, ехаць, падобны, чорны
18 👁
 ◀  / 310  ▶