Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ле Кос. 2. Зняславіць перад людзьмі. Зняславіла свякроў мяне на ўвесь свет. Іліхая я, i есці нісмачно вару, i акалуха. Але ж мае дзеці ні горай ходзяць за другіх, i ў хаці парадок. Алыпаніца Квас. H A ЎРА П А Д KIД А ' ЦЬ. Паднімаць угору, віншаваць з радаснай падзеяй у жыцці. Унучок нарадзіўся ў мяне, то сёні на ўра падкінулі на рабоці. Прышлосё ісці ў магазін. г.Косава. НА УСЕ СТО. Жыць у дастатку. Стаў начальніком, жыве наўсе сто. Бо ведая, дзеўзяць, усёяму даступно. г.Івацэвічы. НА УСЁ ГОТЛО. Голасна крычаць, спяваць i пад. Поена Каляда, Хрыста ходзяць славіць. A мужыкі недзі ўмудрыліся добра выпіць. То маладзёж спявая "Х ристос радзіўся ", a яны "Шумеў камыш ". Да наўсё горло, i грэх i смех. Альшаніца Квас. НА ЎСЮ КАТУ'ШКУ. 1. Хутка. Жмі на ўсю катушку, каб вецяру вушах свістаў. Хрышчонавічы Квас. 2. Спаўна, вельмі строга. Мая суседка настаўніцай працавала пры немцах. То засудзілі на ўсю катушку — дзесяць гадоў далі. Сядзела ад званка да звонка. г.Косава. НА ХАДУ'. Спехам, на бягу. Ехал i з болота, з сенокосу, а ягады ля дарогі як вішне. То на хаду забегла слоічок назбірала. От, будзя дзецям на піражкі. Заполле Кос. НА ХАДУ' ПАДЭ'ШВЫ РВЕ. Спрытны, знаходлівы. Маладыяшчэ, толькі вясною з арміі прышоў. Такілоўкі - на хаду падэшвы рве. Косіць, то покос вядзе роўны, i травінкі пасля сябе ні пакіня. Лазаўцы Міл. НА ХАЛЕ'РУ. Навошта, для чаго. Нешто здумала залоўка пачаставаць нас. Добры кусок сала прынясла. Але паглядзелі-яно жоўтае, старое. На холеру яно мне. Тут свежаго есці ні хочуць, мясо давай. Боркі Падст. НА ХАЛЯ'ВУ. Задарма. На халяву i хрэн салодкі. Няхачава Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

халеру
14 👁
 ◀  / 310  ▶