Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
зяць, доўго лячыўся. Здэцца, пайшло на паправунок. Хай гэта хвороба на сухілес ідзе. Альба Квас. Хай meae праклёны на cyxi лес ідуць. Алыпаніца Квас. НАСЫ'ПАЦЬ СО'ЛІ ПАД ХВОСТ. Дапячы. -Х лопяц ні слухая, валочыцца па начах. А я ні сплю, перажываю, каб дзе ні ўлез. - Ой, ці ты рады яму ні дасі?! - А што я яму - насыплю солі пад хвост? Ён ужэ болыиы замяне (зразмовы). г.Івацэвічы. НАЎСЕ РУКІ МА'ЙСТАР. Г.зн. валодае выдатнымі здольнасцямі. Мой бацько на ўсе рукі майстар: што гляня - тое зробіць. Алыыаніца Квас. НАХВАТА'ЦЬ РУ'КУ. Натаміць. Нахватала руку жнучы, ні магу хлеба адрэзаць. Бялавічы Кос. НА' ТАБЕ'. Выражэнне здзіўлення, нечаканасці. Абышлі ўвесь лес - німа ягад, ідзем дахаты - на табе, нізбіраныя. Алыпаніца Квас. НА ТОМ СВЕ'ЦІ ДАСТА'ЦЬ (ЗНАЙСЦГ). Усюды, дзе б ні аказаўся. Я цябе, пашкуду, на том свеці дастану! Ты чаго палезу вуляі? Меду захацеў? Папытаў бы, я табе сам даў бы. Хрышчонавічы Квас. НА ТУ'Ю МШУ ТУ. У тое імгненне, на той час. Кепско мацяры стало, збялела i асунулася ля стала. А я ні ведаю, што рабіць. На тую мінуту розум адняло. Добра, што мужык дома быу да нашатыру пад нос даў. А патом i фельчарку вызвоў. Ачуняла маці. Аляксейкі Стайк. НА ТЫ'ДШ СЕМ ПЯ'ТНЩ. Кажуць пра таго, хто часта мяняе свае рашэнні, намеры. У цябе на тыдні сем пятніц: учоры казала па ягады пойду, сёніўж эўКосаво едзяш. Алыыаніца Квас. НА УВЕСЬ РОТ. Са смакам (есці). Як прагаладаліся, то наўвесь рот елі. Хрышчонавічы Квас. НА УВЕСЬ СВЕТ. 1. Голасна крычаць, галёкаць. Пайшлі па ягады. Збіраям, ні бачым Мані Баравіковае. Клічам, ні адгукаяцца. То галёкалі наўвесь свет. Запол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дастаць, насыпаць, нахватаць, пятнщ, тыдш
13 👁
 ◀  / 310  ▶