Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
адзін з адным. Двое дзяцей нажылі, a ніяк адзін аднаму не ўступяць. Грызуцца як тыя сабакі. От наскочыла каса на камянь. г.Івацэвічы. НАСКРО'ЗЬ БА'ЧЫЦЬ. Вельмі добра ведаць. Я цябе наскрозь бачу, ты мяне ні ашукаяш. Мілейкі Міл. НА СЛА'ВУ. Вышэйшай якасці. Каравай на славу ўдаўся: маладыя добра жыць будуць. Алыпаніца Квас. НА СО'НЦЫ СПЕ'ЧАНЫ. Пра недапечаны, ацеслівы хлеб. Хлеб цеставаты вышоў, як на сонцы спечаны. Але, як кажуць, хлеб ні нявестка, які ўдаўся такі з'есца. Заполле Кос. НА СО ПЛЯХ. Нешта нетрывалае, на спех зробленае. Твае варота на соплях трымаюцца. Калі ў цябе рукі дойдуць да іх? Грыўда Міл. НАСТА'ВЩЬ ГУ'БЫ. Засярдзіцца, пакрыўдзіцца. Жонка губы наставіла, шчо получку ні ўсю аддаў. Мілейкі Міл. НА СТО I ЧАТЭ'РЫ. Так скажа чалавек задаволены жыццём, у якога ўсё ладзіцца. - Як настрой? - На сто i чатэрыі Алынаніца Квас. НА СТО КО'НЕЙ СЕ'СЦІ. Заганарыцца. Тэкля як на сто коней села, калі сын у акадэмію вучыцца паступіў. Квасевічы Квас. НАСТО'ЯЦЬ НА СВАЁМ. Дабіцца свайго. Настояла мая жонка на своём: пайшла даяркаю рабіць. Думая, там медом намазано. Любішчыцы Люб. НАСТУПА'ЦЬ НА ГОРЛО. Любой цаной дабівацца свайго. От чалавек, на горло наступіць, а свайго даб'ецца: ні глядзіць ні свата ні брата. Лепш абысці яго. г.Косава. НАСТУПГЦЬ НА КО РКА. Выпіць. Адразу відно, што ты на корка наступіў: морда i нос чырвоныя. г.Івацэвічы. НА СУХГ ЛЕС. Так кажуць, калі жадаюць аберагчы сябе ад непрыемнасцей, праклёнаў. Захварэў мощно
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бачыць, дабецца, зесца, наставщь, настояць, наступаць, сесці
18 👁
 ◀  / 310  ▶