з Косова позно вечаром, грошы пыталі. А якія тады грошы ў людзей былі? То збілі на порхаўку. Алыпаніца Квас. НА ПО'ЎНУ ГУ'БУ. Уволю, колькі хочацца (пра яду). Усяго ў мяне удосталь, ем на поўну губу. Заполле Кос. НАПРАЛЁ'Т ВЕ'ДАЦЬ. Добра ведаць. Ты мяне ні ашукаяш, як ні старайся: я цябе напролёт ведаю. Ты ні паспеяш падумаць, што ты хочаш, а я ўжэ ведаю. г.Косава. НАПРАМГЛЫ БОГ. Умольна прасіць. Напрамілы Бог прагму: ні жаніся да арміі. Як яна цябе любіць, то дажджэцца. А так якая ў цябе будзя служба? Ано будзяш думаць пра сям 'ю. Хадакі Жытл. НАПУСКА'ЦБ (НАПУСЦГЦЬ) ТУМА НУ. Тлуміць, задурваць. Цыганка прыгала, напусцыа туману, задурыла голоў. Усе грошы ў мяне выманула, якія былі ў хаці. Размеркі Стайк. НА ПУСТЫ (ГАЛО'ДНЫ) ЖЫВОТ. Не паеўшы. На пусты жывот i гстава ні варыць. Размеркі Стайк. НА П ЯТЫ НАСТУПА'ЦЬ. Даганяць. Сын мой вырас. Пайшлі касіць, то ўжэ мне на пяты наступая. Заполле Кос. НАПЯЧЫ ДУ'ШУ. Замучыць прыдзіркамі. Напякла душу сваімі прыдзіркамі, яна мне i так баліць. Алыпаніца Квас. НАРАБГЦЬ ГАЛА'СУ. Пусціць чуткі. Ано нарабілі галасу па ўсём сяле. Яны яшчэ i ні думаюць жаніцца, бо абоя вучацца. Гошчава Стайк. НАРАБГЦЬ ТАРАРА'МУ. Крычаць, лаяцца. Курыца ў сггарод залезла, то такого тарараму нарабіла, ні давядзі, Госпадзі. Сярадава Жытл. НАРАБГЦЬ ЯЗЫ'КОЎ. Пусціць чуткі, пагалоскі. Нарабілі языкоў na сяле, шчо Антось Гарохоў naмёр. Бачу: ён на тракторы едзя. Доўго жыць будзя. Мілейкі Міл
Дадатковыя словы
галодны, напралёт, напускацб, наступаць
28 👁