Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
каштаваць пірага, хоць на пазур. Алыпаніца Квас. НА ПА ЛЬЦАХ МО ЖНО ПЕРАЛГЧЫ'ЦЬ. Вельмі мала чаго. Выміраюць сёла. Людзей на пальцах можно пералічыць. Панкі Люб. НА ПАЛЯЦ. Вельмі мала. Сало на свіні на паляц. Быч Стайк. На паляц уліў яму тое гарэлкі, а ён ужэ п 'яны. Халап'я Падст. НА ПА'МЯЦІ. Пры жыцці таго, хто гаворыць. На маёй памяці там, дзе зараз на майдане вялікі куст бэзу, дауней школа была, але ў ваш у яе парцізаны спалілі. Алыпаніцы Квас. НА ПА'МЯЦЬ. 1. Нешта дарыць, каб доўга памяталі. Зараз не пішуць на карточках нічого, а дауней усё пісалі: "На доўгую памяць ". Грыўда Міл. 2. Вывучыць так верш, каб не заглядваць у тэкст. Як долг вывучыць на памяць вершыка Я.Коласа "Сілачом стаіць дуб разложысты ", то i дагэтуль помню. Аўсто Стайк. НА ПАПА' (ставіць). Тарчма. Пастау шулку на папа: лягчэй падымяш. Заполле Кос. НА ПА'РУ. Удваіх. 1м ажно можно пазайздросціць. Колькі жывуць, усё разом, на пару. I ў колхоз на работу, i ў лес па ягады. Адна без аднае жыць не могуць. г.Івацэвічы. НАПГЦЦА КРЫВГ. Прыдзірацца, беспадстаўна нападаць. Да таго мужык уядлівы, дня ні прайдзе, каб ён мае крыві ні напіўся. Алынаніца Квас. НАПЛЯВА'ЦЬ У ДУ ШУ. Сапсаваць настрой. На работу idy, як на катаргу: кожны дзень у душу нап-лююць. Заполле Кос. НА ПНЕ'. Нязрэзаны (пра лес). Наша хата стаўляна яшчэ пры поляках, у трыццаць чацвёртом годзі. Тут палячок адзін на пне лес прадаваў. Мой бацько пятнаццаць кубоўуяго купіў. Бялавічы Кос. НА ПО'РХАЎКУ. Модна збіць. Пасля войны развялосяўсякае шантрапы. Заступілі майго бацька, ехоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напляваць, пералгчыць, порхаўку, халапя
11 👁
 ◀  / 310  ▶