НА МЯКГНІ НІ ПРАВЯДЗЕ'Ш. Чалавек бывалы, якога цяжка ашукаць. Антось прайшоў Крым, i Рым, i медныя трубы. Яго на мякіні ні правядзеш. Любішчыцы Люб. НА НАГА'Х. 1. Перахварэць, не кладучыся ў пасцель. Прастудзіўся, галава баліць, кашаль душыць. Але на нагах перахварэў, німа за кім ляжаць. Скураты Квас. 2. Уставаць вельмі рана. Бало, збярэмся na ягады, paнянько ўстаням, амамаўж э на нагах: аладкоў нам напячэ, каб галодныя ні ішлі. Альшаніца Квас. 3. У руху, у клопатах. Цэлы дзень на нагах, німа калі i прысесці. Сярадава Жытл. НА НАГА'Х НІ ТРЫМА'ЦЦА. Быць моцнап'яным. Як получку палучыць, то ледзьве дахаты прысуняцца, на нагах ні трымаяцца. Уласаўцы Жытл. НА НАЖА'Х. Варагаваць. Мы адзін аднаго цярпець не можам. Колькі я тут жыву, столькі зім н а ножах. г.Косава. НА НЕТ. Зусім, дарэшты. На нет каравы' аселіцу вьіялі - адзін бубян. Заполле Кос. НА НОС. Так кажуць пра штосьці малое па памерах. Ну, ты i шапку купіў, на нос хіба адзяваць будзяш. Жамайдзякі Міл. НА НО'CI. Блізка, хутка. Зіма на носі, а ў цябе палена дроў німа. Які з цябе гаспадар? Адубеяш ты i твае дзеці. Скураты Квас. НА НОЧ ГЛЕ'ДЗЯЧЫ. Позна. Куды ты на ноч гледзячы выбіраяшся ехаць? Кудаса вон на гуліцы, заблудзішся. Снегу ўжэ намяло, а зараз вецяр большая. г.Косава. НА ПАВЕ'Р. Пад чэснае слова. Зараз добра, на павер можно ўзяць у магазіні, шчо хочаш. Запішуць прадаўцы сабе ў кніжачку, а тады з палучкі аддаеш. Альба Квас. НА ПАЗУ'Р. Мала, у невялікай колькасці. Дай па
Дадатковыя словы
моцнапяным, нажах, ноci, пазур, трымацца
12 👁