НА ЛБЕ НАПГСАНО. Усё ясна, зразумела. - Ты нашчо яго ў хату пускаяш, гэтаго п 'яніцу, пустабрэха? — А шчо ў яго, на лбе напісано, шчо ён п 'яніца? Бялавічы Кос. НАЛЕ'ВО. Не па прызначэнні. Гэты цэмент увесь налево пойдзя. Няхачава Стайк. НА ЛЕС ГЛЕ'ДЗЯЧЫ. Хутка (расці). Ты, унучок, расцеш на лес гледзячы. Хутко бацька дагоніш. Алынаніца Квас. НА ЛГХО (НА ХАЛЕ ТУ). Навошта, непатрэбна. На ліхо мне тыя картоплі. Як мне мяшок трэба, то я куплю. Шма мне з кім іх садзіць. Верашкі Квас. НА ЛЮДЗЕ'Й ПАГЛЯДЗЕ'ЦЬ I СЯБЕ' ПАКАЗА'ЦЬ. Пабыць у людзях. На Ілью ў Бялавічах вялікі фэст. Прыязджаюць з усёй ваколіцы. Кожны хоча на людзей паглядзець i сябе паказаць. Вясяліня! Заполле Кос. НА ЛЮ'ДЗЯХ. Сярод людзей. На людзях гэдыкі добры, хоць да раны прыкладзі. А дахаты прыдзя - да кожнае дробязі чапляяцца. Усё яму ні так, усё яму ні гэдык. Хрышчонавічы Квас. НА ЛЯТУ'. Тут жа, адразу. Мая ўнучка малая яшчэ, а ўсё на ляту схватвая. Такая кемлівая. Любішчыцы Люб. НА МГГАХ. Пры дапамозе жэстаў, знакаў. Міліцыя прышлаў хату. Паказваю намігах сыну, каб самагонку схаваў у коморцы. А ён ні панімая. Дый знайшлі, штрафу далі. Жамайдзякі Міл. НА МО'РДЗЕ ЯК ГАРО'Х МАЛАЦГЛІ. Твар пабіты воспаю. Даўней прышчэпок ні давалі ад воспы, то як перахварэя хто, то на мордзі як гарох малацілі. Алынаніца Квас. НАМЫ'ЛІЦЬ ШЫ'Ю. Аблаяць, набіць. Пайшлг на музыкі ў Бялавічы, a туды чэрці запалянцоў прыняслі. То намылілі яны шыю i нам, i бялавічам. Скураты Квас
Дадатковыя словы
мордзе, намыліць, паглядзець, паказаць
13 👁