Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
НА КАНЕ' IПАД КАНЁ'М. Так скажуць пра чалавека, які быў у розных сітуацыях. Ён чалавек біты, быў на кане i над канем. Харошча Міл. НА КАПЕ'ЙКУ ВЫ ПІЎ, НА РУБЕ ЛЬ ЗАДАЕ'ЦЦА. Чалавек, які любіць пакрасавацца, пахваліцца, пазадавацца. Бач ты яго: на копейку выпіў, на рубель задаецца. Ідзе па гуліцы, то i здрастуй сказаць ні хоча. Бялавічы Кос. НА КАРА'ЧКАХ. На руках i нагах. Так напіўся пасля палучкі, што дахаты на карачках поўз. г.Івацэвічы. НА КАСЦЯ'Х. Не шкадуючы людзей. Дзядзько мой казаў а ён у сталінском лагеры дзесяць гадоў прамучьіўся: "Уся гэтая ўласць на касцях пабудавана ". г.Косава. НАКЛА'ДВАЦЬ (НАЛАЖЫ'ЦЬ) НА СЯБЕРУ'КІ. Канчаць жыццё самагубствам. Прышоў без ног з вайны. Бацькі паўміралі, ні было да каго прыхіліцца, то рукі на сябе наклаў. г.Івацэвічы. НА KO'PAHI. Нязжатае (пра збожжавыя расліны). Як выязджалі ў бежанство ў Расію ў 1915 гаду, то грэчка на корані засталася. Так яна i пропала. Скураты Квас. НА КО РАНЬ НАСТУПГЦЬ. Затрымацца. Мой сёні пад ранок прышоў: на корань, мусіць, сабе наступіў. Алынаніца Квас. НА КРАЙ СВЕТУ. Вельмі далёка. Забраліў армію, то завязлі на край свету. Ажно на Чукотцы служыў. Скураты Квас. НА КРЫВО'Й КАБЫЛІШ АБЕ'ДЗЯШ. Так скажуць пра хітрага чалавека. Мой сват кладаўшчыком у калхозі рабіў, у яго нястачы зроду ні было. Яго на крывой кабылі ні аб 'едзяш. Мілейкі Міл. НАЛАВГЦЬ РЫ'БЫ. Усцацца (пра дзіця). Помятою, малым быў, то ўсё дзед пытаўся: "Ну, жулік, прызнавайся: сёні рыбы налавіў? " Алыпаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kopahi, абедзяш, канём, капейку, накладваць, налажыць, сяберукі
15 👁
 ◀  / 310  ▶