НАЕ'СЦІ МО'РДУ. Паправіцца, пасычаць. Ажаніўся, то жонка добра стала карміць. Бач, наеў морду, кот за тры дні не абліжа. Яглевічы Ягл.
НАЕ'СЩСЯ БО'БУ. Мець цярпенне. 3 табою гаварыць, то трэба наесцгся бобу. Гошчава Стайк.
НА ЖЫВУ'Ю НГТКУ ШЫТО. Нетрывала, ненадзейна зрабіць што-небудзь. Твой свініняц на жывую нітку шыты, проз год разваліцца. Алынаніца Квас.
НА ЗАВО'Д. Купіць для развядзення. Купіў у калхозі насеннікоў на завод. Кажуць, смачныя гэтыя картоплі i фітафторы ні баяцца. Галік Міл.
НА ЗДАРО'ЎЕ. Г.зн. рабі тое, што задумаў. Я табе кажу, каб ты ні ехоў у лес, бо кудаса на дварэ. Але едзь на здароўе: дурню закон ні пісаны. Заполле Кос. Кудаса - завея, мяцеліца.
НА ЗЛО. Спецыяльна рабіць непрыемнае. Яна ўсё на зло рабіла: як ён уніз, то янаўгору. Альшаніца Квас.
НА ЗЛОМ ГАЛАВЫ'. 3 рызыкай для жыцця. Страшно na гуліцы ісці: ляцяць на гэтых машинах на злом галавы. Гічыцы Ягл.
НА ЗУБО'К. Добра вывучыць, знаць. Попытаю дома - на зубок зная. А пайдзе ў школу, вызавуць, пачне путацца. Ці баіцца, ці саромеецца, Бог яго ведая. Галік Міл.
НА ІРХУ' ВЫ'СТРУГАЦЬ. Зрабіцца тонкім, худым (пра чалавека). Нечым атруціўся, то рвало мяне з усіх канцоў. На ірху выстругало. Заполле Кос. Ірха аблямоўка з тонкай палоскі скуры.
НАЙШЛА' KACA' НА КА'МЯНЬ. Не знайсці паразумення, не ўступаць адзін аднаму. Яны жыць ні будуць, бо ні чуюць адзін аднаго. Ніхто ўступаць ні хоча. Пра такіх кажуць: найшла каса на камянь. Була Міл.
НА КАЗЕ' НЕ ПАДЕ'ДЗЯШ. Цяжка падступіцца, паразумецца. От чалавек, да яго i на козе не пад 'едзяш: любіць, каб перад ім спіну гнулі. Размеркі Стайк
Дадатковыя словы
выстругаць, наесці, наесщся, падедзяш
31 👁