цыганамі, прыгнлі ў клуб на ёлку. Людзі з іх надарвалі жываты ад смеху. г.Косава. НА ДАРО'ЗІ HI ВАЛЯ'ЯЦЦА. Дабрабыт не прыходзіць без працы i намаганняў. Цяжко дасталася нам гэта хата, нічого на дарозі ні валяяцца. У сё трэба было купіць. Бялавічы Кос. НА ДВА СЛОВА. Для кароткай размовы. Вьійдзі на два слова. Я хачу ў цябе папытацца, дзе ты купляў трактора. г.Косава. НА ДЗЕНЬ БЯРЭ'ЦЦА. Світае. На дзень бярэцца. Ужэ птушкі заспявалі, небо на ўсходзі паружавело. Жамайдзякі Міл. НА ДЗГВО. Нечувана, непрадказальна. Гэты год на дзіво харошыя маліны: i вядроныя, i вялікія. Уміг вядро назбіраяш. Бусяж Міл. НА ДОБРЫ ЛАД. Так, як павінна быць. На добры лад, то ні шкадаваў бы тых грошай, памагаў бы, чым мог, сыну. Але ж у сё без толку: ён пачаўу бутэльку заглядваць. г.Івацэвічы. НА ДО БРЫМ СЛО ВЕ На абяцанні. Лаўлю цябе на добрым слові: як ано пацяплее, пераробіш мне печку. Грыўда Міл. НА ДО'БРЫ РО'ЗУМ. На разумную галаву. Як на добры розум, то трэба думаць, як хату паставіць, а не машыну купляць. У машыні жыць ні будзяш. Няхачава Стайк. НАД СА'МЫМ ВУХО'М. Побач, блізка. Над самым вухом зазвінеў комар: усё, сну німа. Галенчыцы Ягл. НА ДУРНЯ'К. Легка, без намаганняў i цяжкасцей. Пашэнціла мне, на дурняк дастаў рыбы. Заполле Кос. НАДУРЫ'ЦЬ ГАЛАВУ'. Натлуміць. Унукі за дзень як надураць галаву, то гатоў дзе ўцякаць. г.Івацэвічы. НА ДЫБЫ' СТАЦЬ. Гарачыцца, бунтаваць. Ты мне на дыбы ні станавіся, а рабі, шчо кажуць. Алынаніца Квас
Дадатковыя словы
надурыць
14 👁