ства. Палез красці - ды засталі на гарачым учынку. Сярадава Жытл. НАГАСТРЫЦЬ ЛЫЖЫ. Накіравацца. - Ну, куды нагастрыў лыжы? - Ды вот пайду да швагра, раскалю на бутэльку. Жамайдзякі Міл. НАГНАЦЬ АСКОМУ. Надакучыць. Слухай, жонка, кожны дзень яечня ды яечня, зараз закукарэкаю. Аскому мне твая яечня нагнала. Альшаніца Квас. НА ГОЛОМ МЕСЦІ. З нічога. На голом месці сварку ўчыніў. Прычапіўся да мяне, нашто я, старая, губы памадай намазала. А ў мяне яны абветрылі, патрэскаліся. г.Івацэвічы. НА ГРАШАХ. Забяспечаны, багаты. А што, ён хлопяц на грашах, выходзь за яго замуж. г.Косава. НАГРЭЦЬ ЛОБ. Старанна, да поту працаваць. Пакуль спраталі торф, то добра нагрэлі лоб. Пяць тон перанясці ў падпаветку - гэто табе не жартачкі. Размеркі Стайк. НАГРЭЦЬ ЯЗЫКА НА СОНЦЫ. Пацяплець (пра надвор'е). Снег зыдзя, то ўжэ можно нагрэць языка на сонцы. Альшаніца Квас. НА ГУБАХ МЁД, А Ў СЭРЦЫ ЛЁД. Пра чалавека, які ў вочы ліслівіць, а за вочы аблівае брудам. Ты яму ні вер, ты яго ні слухай: у яго на губах мёд, а на сэрцы лёд. Ніякі гешэфт з ім ні вядзі. Заполле Кос. НАДАВАЦЬ У КАРШЭНЬ. Набіць, пакараць. Сын мой пакінуў жонку з дзецьмі. То злосць такая мяне ўзяла, добра надаваў у каршэнь і выгноў з хаты. Размеркі Стайк. НАДАКУЧЫЦЬ БОГУ І ЛЮДЗЯМ. Апрыкраць. Сціхні, надакучыў Богу і людзям, дай чалавеку слово сказаць. Галенчыцы Ягл. Хварэю каторы год, паправунку ніякаго. Надакучыў ужэ Богу і людзям. Скураты Квас. НАДАРВАЦЬ ЖЫВАТЫ АД СМЕХУ. Рагатаць. На Новы год Маруся з Андрэём Гарохом панадзяваліся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁