НАРАДЗГЦЦА ПАД ПЛАНГДАЙ. Г.зн. у кожнага свой лёс. Hi плач, пад такою, значыць, ты планідаю нарадзілася. Размеркі Стайк. НАРАДЗГЦЦА Ў САРО'ЧЦЫ. Быць шчаслівым. Пра яго ўсе кажуць: ён у сарочцы нарадзіўся. Яму ва ўсём танцуя. Гошчава Стайк. НА РАДУ' НАПГСАНО. Лесам прадвызначана, наканавана. Што на раду напісано, ад того ні ўцячэш. Як згарэць, то згарыш, як утапіцца, то ўтопішся. Квасевічы Квас. НА РАЖНЕ' БА'ЧЫЦЬ. Жадаць зла, радавацца чужой бядзе. Ведаю я тваю дабрыню, ты мяне на ражне бачыла б. Алыпаніца Квас. НА РАЗ УКУСГЦЬ. Трошкі. Што ты там такое смачнае ясі? Дай i мне на раз укусіць. Яглевічы Ягл. НА РУКА'Х. 1. На ўтрыманні. Засталася пасля вайны ўдавою з чатырма дзецьмі на руках. Заполле Кос. 2. Несці адказнасць. На маіх руках уся гаспадарка трымаяща. Альшаніца Квас. 3. Памерці ў прысутнасці кагосьці. На маіх руках мама памярла. Бялавічы Кос. НА САБЕ' КО СЫ ДРАЦЬ (РВАЦЬ). Мучыцца ад роспачы, ад бяссілля перад бядою. Сына трактар пераехоў, то косы на сабе драла. Алыпаніца Квас. НА САЛО'МІ СПАЎ, ПАЗУРА'МІ ЧУХО ЎСЯ. 3 простай сялянскай сям'і. На сапомi спаў, пазурамі чухоўся, а зара пана з сябе строіць. Хрышчонавічы Квас. НА СВАЕ' ВУ'ШЫ. Асабіста (чуць). На свае вушы чуў, што нашу бальніцу закрыюць. I як мы будзям дабірацца да Вацэвіч? г.Косава. НА СВАЁ'Й ШКУ'РЫ. Адчуць, паспытаць, зведаць на сабе. Як на сваей шкуры ні паспытаяш, то нічому ні навучышся. Размеркі Стайк. НА СВАЁ'М ХЛЕ'БІ. Матэрыяльна ні ад кота не залежаць. Жыву на сваём хлебі. Нікому ні кланяюся. Грыўда Міл
Дадатковыя словы
бачыць, саломі, сваёй, сямі
16 👁