ўступіш у боты i бяжыш да калодзязя. Зімою. I холера ні брала, ніхто ні хварэў. Бялавічы Кос. НА БРАТА. Кожнаму. Пры калхозі як было? Збіраюць сходку, рашаюць: па сто пяцьдзясят трудаднёў на брата трэба вырабіць. Праходзіць два тыдні, зноў збіраюць: мало сто пяцьдзясят, трэба дзвесця на брата. Заполле Кос. НА БРА'ЦТ ТА ЯК СВГНЯ МУ'ЛІ. Быць моцна п'яным. Усе людзі як людзі на вяселлі, гэто ты адзін набраўся як свіня мулі. г.Івацэвічы. Муль - твань, іл. НАБРА'ЦЬ ВАДЫ' Ў POT. Маўчаць. От харакцяр у майго зяця: маўчьіць i маўчыць, як вады ў pom набраў Яглевічы Ягл. НА БУБНЯ'X. Застацца без нічога. Ну, думоў, разжывуся: завёў свіней цэлы хлеў То вушы яны мне аб 'елі. Як падлічыў, колькі мукі ім скарміў, то вышло, што на бубнях застаўся. Стайкі Стайк. НА БУ'БЯН. 1. Нагола абстрыгчы. Пастрыжы мяне на бубян. Бялавічы Кос. 2. Дарэшты, да травінкі. Каравы выбілі пашу на бубян, галодныя дахаты прыходзяць. Гошчава Стайк. НА ВАДЗ'Е ВІ'ЛАМІ ПГСАНО. Невядома, ці задуманае спраўдзіцца. - Чула, што твоя дачка замуж ідзе? - Гэто яшчэ на вадзе віламі пісано. Кавалер то настае, але ж ёй яшчэ год вучыцца трэба. Які тут замуж. г.Косава. НА ВАДЗЕ' ЗАВО'ДЗІЦЦА. Пра запальчывага чалавека. 3 маім мужыком за пяць мінут пасварышся: ён на вадзе заводзіцца. Алыыаніца Квас. НА ВАЛАСО'К. Зусім блізка ад бяды. Пажар быў. Як прачнуліся - одному Богу вядомо. На валасок ад смерці былі. Гошчаваа Стайк. НА ВАЛО ВОЙ ШКУ РЫ НЕ СПГШАШ. Усяго многа, усяго было. Мае жыццё i на валовой шкуры не спішаш. Як паехоў пасля школы з дому, то вярнуўся, як
Дадатковыя словы
брацт, бубняx, набраць, пяным
16 👁