Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
каня сеў. Скураты Квас. НАБІВА'ЦЬ (НАБІ 'ЦЬ) ВО'КО. Спрактыкавацца. Мой бацько быў харошы столяр, цесля. Бало, ано гляня — адразу скажа, колькі дошок трэба на подлогу ў хату. Алыпаніца Квас. НАБІВА'ЦЬ (НАБІ'ЦЬ) ГУ'ЗА НА ЛБЕ. Вучыцца на ўласных памылках. Вучы ні вучы, а пакуль ні наб 'e гуза на лбе, слухаць ні будзя. Заполле Кос. НАБІВА'ЦЬ (НАБГЦЬ) КІШЭ'НЮ. Узбагачацца. Колькі ў нашом калхозі прадсядацялёў было - пальцоў на руках ні хопіць пералічыць. Наб 'юць сабе кішэню i лататы. А вы, дурні, рабеця за капейкі. Заполле Кос. НАБІВА'ЦЬ (НАБГЦЬ) РУ'КУ. Налаўчыцца. Дзед харошы быў пячнік. Так набіў руку, два дні - печка стаіць як лялячка. Бялавічы Кос. НАБІРА'ЦЦА (НАБРА'ЦЦА) ДУ ХУ. Адважыцца, асмеліцца. Набяруся духу, усё нявестцы выскажу. Amo ж сыну слова ні дасць аказацца. Жыве як прымаку сваей хаці. А дзеці ўсё гэто бачаць. Які ён будзя прыклад ім? Скураты Квас. НАБІРА'ЦЬ (НАБРА'ЦЬ) САБЕ' Ў ГО'ЛОЎ. Увесь час думаць пра адно i тое ж, перажываць. Заболело ў баку, набрала сабеў голоў невядома чаго. Гатоў была памярці. А гэто камянь заварушыўся ў жоўці. Зрабілі аперацыю, выразалі, як другі раз на свет нарадзілася. г.Івацэвічы. НАБГЦЬ НАБГЛЬНІЦЫ. Натаміць ногі. Ажно пад Смольню na ягады цэліла. Ано набільніцы набіла - ніц ягад німа. Альшаніца Квас. НА БЛАГГ КАНЕ'Ц. Калі надарыцца самае неспрыяльнае, горшае. Вьібраліся ў дорогу, то едзьмо. Німа чаго адкладаць. На благі канец дарагім пояздом паедзям, як на танны білетоў ні будзя. г.Івацэвічы. НА БО СУ НОТУ. Без панчохаў, шкарпэтак i г.д. Даўней здаравейшыя людзі былі. Hi гэдыкія гнілыя, як зараз. Бало, трэба вады прынясці, то на босу ногу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

воко, набрацца, набраць, набіваць, набірацца, набіраць, набіць
17 👁
 ◀  / 310  ▶