на пенсію пайшоў. Як кажуць, прайшоў Рым, Крым i медныя трубы. Але лети, як дома, нідзе німа. Яглевічы Ягл. НАВАСЦЕ'Й 3 УСІХ ВАЛАСЦЕ'Й. Вельмі многа i з розных мясцін. Цэлы тыдзянь ні быў дома, ездзіў да дачкі ў горад. Прыехоў то навасцей з усіх валасцей. Грыўда Міл. НА ВЕ 'K IВЕ 'ЧНЫЯ. Назаўсёды. На векі вечныя засталосё ў памяці, як бацька на фронт забіралі. Маленькая была, то выцалавоў мяне ўсю. Мусіць, ведоў, што не вярняцца, больш ні пабачымся. Як здумаю, то так душа забаліць. Як бацька мне ні хватало! Мілейкі Міл. НА ВЕ'ЦЯР. Упустую крычаць, гаварыць. Мае словы табе на вецяр. Крычы ні крычы, а ты свае робіш. Була Міл. НАВО'ДЗЩЬ (НАВЯСЦГ) ГЛЯ НЕЦ. Прыводзіць у парадах. Вялікдзянь на носі, тоўхаці тры дні наводзіла гляняц. Усёперасушыла, вымыла, вышаравала. Аж душа радуяцца: так харашэ стало. Хрышчонавічы Квас. НА ВО ДУ БРАХА'ЦЬ. Наталяць смагу. Еш, еш следзі, то цэлы дзень будзяш на воду брахаць. Алынаніца Квас. НАВОЙ РАДНЯ'НЫ. Пра тоўстага чалавека. Прывязла сабе мужыка Маня з цаліны. То гэто ні чалавек, а навой радняны — ледзь у дзверы ўлазіць. Алыпаніца Квас. Навой - пярэдні i задні валік у кроснах. Радняны - зроблены з радна. Радио - тоўстае палатно з грубай ільняной пражы. НА ВО'КО. Прыблізна, не мераючы. Kani на воко прыкінуць, соток трыццаць сенакосу будзя, ня меней. Жытлін Жытл. НА ВО'ЎКА. Нашто, навошта. На воўка мне конь, зараз намашынахусе ездзяць. Заполле Кос. НА ВУХО'. Ціха, таемна, па сакрэце. Хадзі сюды, нешчо на вухо скажу табе, толькі каб больш нікому не казала. Хадакі Жытл
Дадатковыя словы
брахаць, наводзщь
19 👁