Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
сядзяць. То я ім добра шыю намыліў. А получку добрую хочуць. г.Косава. МЫЦЬ (ПЕРАМЫВА'ЦЬ) КОСТАЧКІ (КО'СЩ). Абгаворваць. Бабы зранку збяруцца ля магазіна, ждуць, пакуль хлеб прывязуць. То ўсім косці перамыюць. Бялавічы Кос. МЫШ HI ПРАСКО'ЧЫЦЬ. Ніяк нельга пранікнуць незаўважаным. Парабілі зараз людзі платы: бетонныя, жалезныя, высокія - мыш ні праскочыць. Няхачава Стайк. МЫ'ШЫ ЛЕ'МЯХА З'ЕШ. Так кажуць, даючы ацэнку суду. Украў богаты ў бедного лемяха з плуга. Бедны падаў на багатагоў суд. На судзе богаты сказаў, шчо лемяха ён ні краў i шчо лемяха мышы з 'елі. Падкупляныя суддзі тут жа з гэтым згадзіліся. Патлумачыў Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. МЯ ГКО СЦЕ'ЛЯ ДЫ ЦВЕ'РДО СПАЦЬ. Знешне ветлівы, але падкуслівы чалавек. 3 ім вухо трымай востро: ён мягко сцеля ды цвердо спаць. Галынка Міл. МЯДЗВЕ'ДЗЬ (СЛОН) НА ВУХО' НАСТУПГУ. Так скажуць пра таго, у каго адсутнічае музычны слых. Іхоча навучыцца граць, цэлымі днямі праседжвая з гармоняю. Але нічого ні выходзіць: яму мядзведзь на вухо наступіў. г.Косава. МЯКГНА Ў ГАЛАВЕ'. Няма розуму (звычайна так кажуць пра маладых). У яго яшчэ мякіна ў голове: патраціў гэтулькі грошай на сабаку. Кажа, гэто аўчарка, надто разумны. Можа, i праўда разумнейшы за яго. Мілейкі Міл. МЯНЕ' Ў CBIHAPKI, А ЯГО' КУДЫ? Псторыя выслоўя такая. Жанчына з партыйным білетам у кармане закрывала i адкрывала шлагбаум на свінарнік: лёгкая работа. Але кіраўніцтва перавяло яе ў свінаркі. Прыйшла ў калгасную кантору да сакратара парткома, паклала перад ім партбілет i сказала: "Мяне ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеш, косщ, мядзведзь, наступгў, перамываць, праскочыць
15 👁
 ◀  / 310  ▶