я табе, вочы муляю? Я сваю работу раблю, а ты сваю рабі. Руда Падст. МУРАШКІ БЕТАЮЦЬ ПА ЦЕ'ЛІ (ПА СПІНЕ', ПА СКУ'РЫ). Адчуваць дрыжыкі ад жудасці, страху. Пайшоў па грыбы, заблудзіўся, убіўся ў страшную нетру. Ад страху мурашкі забегалі па целі. г.Івацэвічы. МУ ХА ПРАЛЯЦГЦЬ - ЧУТНО'. Незвычайна ціха. Бацько ў мяне быў строгі чалавек. Бало, сядзям абедаць ці вячэраць, то муха праляціць - чутно. Ніхто ні смеў голасу падаць. Заполле Кос. МУ'ХІ ДО'ХНУЦЬ. Так кажуць, калі гаворка нецікавая, сумная, нудная. Як станя лекцию чытаць, то гатоў усе пазасынаць - мухі дохнуць. Кушняры Падст. МУ'XI НЕ ПАКРЫ'ЎДЗІЦЬ. Рахманы, добрай душы чалавек. Міхась твой да таго добры, ён мухі не пакрыўдзіць. Пашанцавало табе з мужиком. г.Івацэвічы. МУ'XI Ў HO'CI ЗАВЯЛГСЯ. Чалавек з норавам, найхутчэй капрызны. У цябе мухі ў носі завяліся, ці шчо? Еш, шчо наварила, ні выбірай. Верашкі Квас. МУЦІ'ЦЬ ВО'ДУ. Уносіць разлад. Добра ж ила б з мужиком, каб ні ятроўка. Яна воду муціць, лезя да нас у сям 'ю. Алынаніца Квас. Ятроўка - жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата. МУ'ЦЩЬ I НЕ ЗАСМЯЕЦЦА. Чалавек, які на поўным сур'ёзе расказвае неверагодныя, фантастычныя гісторыі. От, чалавек - муціць i не засмяецца, каб гэтаму праўда была. Жытлін Жытл. Муціць - маніць, хлусіць, ілгаць. МУ'ЦЩ Ь ЯК ШЫ'Я. Фантазёр, манюка. Але ўмея складно гаварыць, муціць як шыя, i не засмяецца. Косава Кос. МЫ'ЛЩЬ (НАМЫ'ЛЩЬ) ШЫ'Ю. Моцна караць. Яшчэ да канца змены цэлы час, а яны пакідалі работу i
Дадатковыя словы
hoci, дохнуць, муxi, муцщ, муцщь, мылщь, намылщь, скуры, сурёзе, шыю
12 👁