Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
М НОГО ВАДЫ СПЛЫЛО'. Прайшло шмат часу. Пасля вайны много вады сплыло. Ужэ ў сяле ні засталосё ні аднаго франтавіка. Заполле Кос. МО'ВУ АДНЯЛО'. Перастаць гаварыць, размаўляць. Мой чалавек як засердзіцца на мяне, то ў яго адразу мову адымая. Алыпаніца Квас. МО ЖНО Ў ПЛУГ ЗАПРАГА'ЦЬ. Так кажуць пра дужага, здаровага чалавека. Бачыш, наеў мурло на мацярыных харчах. Цябе можно ў плуг запрагаць. Заполле Кос. МО'ЖНО ЯЗЫ'КА ПАЛАМА'ЦЬ. Так скажуць, калі слова, словазлучэнне вельмі цяжка вымавіць. Рабіла ў нас у школе настаўніца. Клікалі яе Гертруда Веніямінаўна. Языка можно паламаць, пакуль выгаварыш. То дзеці меншыя ніяк ні маглі навучыцца правільно называць. I смех i грэх. Трэба было што папытацца, то маўчалі. г.Івацэвічы. MO 'ЗГІ АДСО 'ХЛІ (ВЫ' САХЛІ, ПАВЫСЫХА' ЛІ). Так скажуць таму, хто робіць абы-што. Прывёз дрова i ляпнуў пасярод дарогі. У цябе шчо, мозгі павысыхалі?! Гошчава Стайк. МО'ЗГІ ВА'РАЦЬ. Разумны, вынаходлівы чалавек. У гэтаго хлопца мозгі вараць. Скураты Квас. МО КРАЕ МЕ'СЦА 3 АСТАНЕ'ЦЦА. Так пагражаюць карай, расправай. Троняш яшчэ раз майго хлопца хоць пальцом, мокрае месца ад цябе застанецца. г.Івацэвічы. MO'PO ПА КАЛЕ'НО. Нішто не страшна. Як вып 'я, то яму моро па калено: нікого i нічого ні прызнае, робіць, што здумая. г.Косава. МРУЦЬ (ПА'ДАЮЦЬ) ЯК МУ'ХІ. Паміраюць адзін за адным. Чарнобыль нарабіў бяды нам: людзі мруць як мухі. I ні ведаяш, як ратавацца ад гэтае радьіяцыі. Квасевічы Квас. МУ'ЛЯЦЬ ВО'ЧЫ. Замінаць, перашкаджаць. Што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

mopo, вочы, муляць, падаюць, паламаць
13 👁
 ◀  / 310  ▶