свінаркі, а яго куды? " Цяпер так кажуць, калі чалавек пападае ў неспрыяльныя для сябе абставіны. Патлумачыла Лушчык B.I, 1930 г.н., 1997 г. Алыпаніца Квас. МЯНЦГЦЬ ЯЗЫКОМ. Гаварыць лухту, балбатаць. Ах, як твой зяць умея мянціць языком! Гаворыць альбы-што, а гэдык складно, шчо яму верыць хочацца. Скураты Квас. МЯНЯ'ЦЬ (ПАМЯНЯ'ЦЬ) БЫЬСА НА ІНДЫКА. Прагадваць, пралічвацца, памыліцца ў разліках. Сваю корову здаў, маладую купіў: лепшая будзя. Памяняў быка на індыка: б 'ецца, ні подступу. Трэба путаць кожны раз, як даіць. Воля Жытл. МЯНЯ'ЦЬ (ПАМЯНЯ'ЦЬ) ШЫ'ЛО НА МЫ ЛО. Г.зн. абмен не прынёс выгады, карысці. Памяняліся косамі з Васілём, думоў, яго лепша. Памяняў шыло на мыло - адна трасца. Нігодная сама касіць ні будзя. Апынаніца Квас. МЯНЯ'ЦЬ ЯК ЦЫГА Н КО'НЯЙ. Часта (мяняць). Зараз людзі багатыя. Іншы мяняя машыны як цыган коняй. Бусяж Міл. МЯСГЦЬ ГРАЗЬ. Ісці па бездарожжы. Якуспомню нашу даўнейшу гуліцу, то ажно косы дыбом устаюць: такія лужэ бьілі, шчо оно гарачым летом высыхал/. Мясілі гразь. Заполле Кос. МЯША'ЦЬ (ЗМЯША'ЦЬ) БОБ 3 ГАРО'ХОМ. Усё паблытаць. Ты змяшаў боб з горохом. Гэто Васіль Прымак у польской арміі служыў i ў плен папаў. Яму пасля вайны палякі добру пенсію плацілі. А Мікалая, яго брата, немцы ў Германію вывязлі. Любішчыцы Люб. МЯША'ЦЬ (ЗМЯША'ЦЬ) 3 ГРА'ЗЗЮ. Лаяць, зневажаць, няславіць. Забегла корова пад яблыню на надворок, то i пастухоў i мяне з граззю змяшаў. Хрышчонавічы Квас. МЯШО'К РАЗВЯЗА'ЎСЯ. Скажуць так пра сям'ю, у якой часта нараджаюцца дзеці. У іхмяшокразвязаўся
Дадатковыя словы
высыхалі, гарохом, змяшаць, мяшаць, памяняць, сямю
12 👁