ЛЁГКІ НА ПАД'ЁМ. Чалавек, які хутка падтрымлівае ініцыятыву. Андрэй лёгкі на пад'ём чалавек, з ім добра дружыць. Ён ва ўсякой справі цябе падтрымая. Жамайдзякі Міл.
ЛЁГКІ НА ЎСПАМІН. Так скажуць таму, хто прыйшоў якраз тады, калі пра яго згадваюць, гавораць. От, мама, ты лёгка на ўспамін: мы цябе з Андрэём во толькі што ўспаміналі. г.Косава.
ЛЁГКІ ХЛЕБ. Праца, якая не патрабуе высілкаў. Ты лёгкі хлеб ясі, добрую работу знайшоў: паплаўнічым у калхозі. Заполле Кос.
ЛЁСТАЧКАМІ ДУШУ ДАСТАВАЦЬ (ДАСТАЦЬ). Падколваць, насміхацца. Добры то добры, а лёстачкамі душу дастаня гэты добры. Квасевічы Квас.
ЛІКУ НІМА. Шмат, многа. Трусоў развялі, то ўжэ ліку німа. Ано есці з крокаці трэба. Альшаніца Квас.
ЛІСТОМ СЛАЦЬ. Ліслівіць, угоднічаць. У вочы лістом сцеля, а за вочы памыямі аблівая. Альба Квас.
ЛІХА (ХАЛЕРА) ГОНІЦЬ (ПРЫГНАЛА). Так выказваюць нездавальненне, раптоўнаму з'яўленню. Куды цябе ліха гоніць у гэдаку буру? Боркі Падст. Я ано ўзяўся гарэлку гнаць, а тут міліцыянт па хатах ходзіць. І прыгнала яго халера якраз сёні. Любішчыцы Люб.
ЛІХА (ХАЛЕРА) З ІМ (З ТАБОЙ, З ЁЙ, З ВАМІ, З ІМІ). Няхай будзе так, як ёсць. Ліха з ім, выжануць з работы то выжануць, але я нікому ні хачу кланяцца. Хрышчонавічы Квас.
ЛІХАМАНКА ПРЫНЯСЛА. Пра таго, хто прыйшоў, з'явіўся не ў пару, недарэчы, не тады, калі трэба. Нікуды я з табою ні пайду, спаць трэба класціся, ліхаманка цябе прынясла. Альшаніца Квас.
ЛІХА (ХАЛЕРА) НЕ БЯРЭ. Нічога не шкодзіць. Гэтыя п'яніцы і спяць на холадзі, і ядуць абы-што, і ліха іх не бярэ. г.Івацэвічы.
ЛІХА ТВАЁЙ МАТАРЫ. Так выказваюць незда-
92 👁