Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
яцца? Заполле Кос. ЛЕ'ЗЦІ НА РАЖО'Н. Не зважаць, не баяцца выніку ад учынку, паводзінаў. Нікому ні ўступіць, вечно лезя на ражон. Ну, i получая ў лыч. Алынаніца Квас. Лыч - тут: твар. ЛЕ'ЗЩ НА СЦЕ'НУ. Мучыцца, пакутаваць з болю. Так баляць зубы, гатоў на сцену лезці. Размеркі Стайк. ЛЕ'ЗЩ (ЗАЛЕ'ЗЦІ) ПАД ПАЗУ'Р. Моцна гнявіць, дапякаць. Добра ты ляснічаму пад пазур залез, калі ён цябе з работы выгноў. Заганяў ты дрова направо i налево. Ёдчыкі Квас. Заганяць - тут: прадаваць, збываць. ЛЕ'ЗЩ (СПЯШЫ'ЦЬ) РАНЕ Й ЗА БА'ЦЬКА Ў ПЕ'КЛО. Так папярэджваюць таге, хто стараецца апярэдзіць падзеі. Чаго ты лезяш раней за бацька ў пекло? Дай старэйшым сказаць. Яны больш пражылі, больш ведаюць за цябе. Гічыцы Ягл. ЛЕ'ЗЩ СЛАТО'Ю (АСО'Ю, СЛЯПГЦАЮ) Ў ВО'ЧЫ. Надакучаць, прыставаць, чапляцца. Адчапіся, не лезь слатою ў вочы. Размеркі Стайк. ЛЕ'ЗЩ (ЗАЛЕ'ЗЩ) Ў ГО'ЛОЎ. Запамінацца. Пачула песню па радзіві, цэлы дзет хаджу, мармычу пад нос. Залезла ў голоў i ні вьікіну. Сенькавічы Падст. ЛЕ'ЗЩ (ЗАЛЕ'ЗЩ) Ў ДУ'ШУ. Умешвацца ў асабістае жыццё іншага чалавека. Чаго ты да мяне ў душу лезяш? Мне i так жыць не хочацца. Цераз мяне хлеў згарэў: забыўся свет выключыць. г.Косава. ЛЕПЯТА'ЦЬ ЯЗЫ КОМ. Гаварыць абы-што. Сціхні ўрэшці, ні лепячы языком, каб табе заняло. Алынаніца Квас. ЛЁ'ГКАЯ РУКА'. Пра ўдачлівага, добразычлівага чалавека. Так i быць, куплю ў вас цялушачку, каб з вашай лёгкой рукі разжыцца. Яглевічы Ягл. ЛЁ'ГКІ (ЛЕТКІ) НА НО'П. Хуткі ў хадзе. Мой Іван, хоць сёмы дзясяток размяняў, але лёгкі на ногі. Другі малады ні зыдзяцца. Хадоркі Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

асою, бацька, залезці, залезщ, лезщ, лепятаць, лёгкая, ноп, спяшыць
20 👁
 ◀  / 310  ▶