ЛАМА'ЦЬ РУ'КІ. Адчайвацца (ад вялікага гора). Сына з Афганістана прывязлі ў трупе. То ні было як глядзець на мацяру: рукі ломала, косы на сабе рвала. г.Івацэвічы. ЛА'ХІ ПАД ПА'ХІ. Сабраць пажыткі i пайсці. Усяго месяц пражыла з мужыком: гэдакі ліхі, да кожнага слова чапляяцца. То собрала лахі пад пахі ды вярнулася да мацяры. г.Івацэвічы. ЛЕТЧЫ КАСЦЬМГ. Прыкласці ўсе сілы для дасягнення мэты. Касцьмі лягу, а маё дзіця будзя вучыцца на доктора. г.Косава. ЛЕДЗЬ ДУША' Ў ЦЕ'ЛІ. Вельмі слабы хто. Бачыў Сцяпана Палешчынаго: ледзь душа ў целі трымалася. А неяк разом ехалі ў аўтобусі ў Вацэвічы, то o-o-o, ён акрыяў, паправіўся. Альшаніца Квас. ЛЕДЗЬ-НАЛЕ'ДЗЬ. Насілу, з вялікімі цяжкасцямі. Абамлела на сонцы, ледзь-наледзь у хату завалаклі. Заполле Кос. ЛЕДЗЬ H O TI ВАЛАЧЫ' (ПЕРАСТАЎЛЯ'ЦЬ). Плесціся, цягнуцца. Варушыся, а то ідзе, ледзь ногі перастаўляя, як стары. Мілейкі Міл. ЛЕДЗЬ СТАЯ'ЦЬ НА НАГА'Х. Моцна стаміцца. Цэлы дзень картоплі збірала, то ледзь стаю на ногах: гэдык натамілася, ні знаю, на яком свеці жыву. Любішчыцы Люб. ЛЕДЗЬ ЯЗЫ КОМ ВАРО'ЧАЦЬ. Быць моцна п'яным. Ледзь языком ворочая, i яшчэ просіць выпіць. Мілейкі Міл. ЛЕ'ЖМА (ЛЕ'ЖНЁМ) ЛЯЖА'ЦЬ. Бяздзейнічаць, гультаяваць. Цэлы дзень лежма ляжыць, i бакі яму ні баляць. Скажаш што. Кажа: "Я ў адпуску". г.Івацэвічы. ЛЕ'ЗЦІ ВО'ПСАСОМ У ВО'ЧЫ. Назаляць. От чалавек, вопсасом у вочы лезя. Ано прызнайся яму, дзе назбіраў грыбоў. У лесі, ідзі шукай! Хто гэто прызна
Дадатковыя словы
варочаць, ламаць, лежнём, лезці, ляжаць, нагах, наледзь, перастаўляць, пяным, стаяць
19 👁