Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
спяшаешся)? Панакуплялі матацыклоў, ляцяць на злом галавы na гуліцы. I куды іх ліхо нясе? Гатоў акалечыць кого. Скураты Квас. КУДЫ MAKAT ЦЯЛЯ'Т НЕ ГАНЯ'Ў. Далёка, туды, дзе яшчэ ніколі не быў. Прьішлі ў 39-м Советы, меў бацько тры каровы, двоя каняй - вот табе i кулак. Заяго — i павязлі куды Макар цялят не ганяў. Як камянь у воду. I не аказаўся болый. Згінуў. Жамайдзякі Міл. КУДЫ' HI КІНЬ. Усюды, куды ні паглядзі. Куды ні кінь, усюды бело ад снегу. Рудня Падст. КУДЫ' СЯБЕ' ДЗЕЦЬ (ПАДЗЕ'ЦЬ). Не ведаць, чым заняцца. Свято прыдзя, то без работы ні ведает, куды сябе падзець. Скураты Квас. КУЛАКЕ СВЯРБЯ'ЦЬ. Пра жаданне пабіцца. Што? Ужо кулакі свярбяць? Сядзі крыцаю, пакуль у міліцыю ні пазваніла. Сярадава Жытл. КУМ КАРАЛЮ'. Так скажа той, хто лічыць сябе незалежным ад ycix i ад усяго. Надо мною ніхто з пугаю ні стаіць, я сам сабе - кум королю. Раблю на падсочцы. Колькі рэзоў зраблю за дзень - усе мае. Хачу - ранянько прыду, хачу - вечаром. У спёку ні раблю. Алыыаніца Квас. КУПА'ЦЦА Ў ГРАША'Х. Медь шмат грошай. Сёні гэдыкі век настаў: адны ў гратах купаюцца, а другім хлеба німа за тчо купіць. Ятвезь Квас. КУПЛЯ ЦБ 3 РУК. Не ў краме. Пасля войны ўсё з рук куплялі, бо ў магазінах ніц ні было. г.Косава. КУПЛЯ'ЦЬ (КУПГЦЬ) КАТА' Ў МЯШКУ'. Прыдбаць нешта, не ведаючы каштоўнасці, якасці набытага. Гэто ж трэда прыдумаць: парасячы базар уночы зрабілі. Купляяш кат аўмяшку: цёмно, замест парасяці можно i зайца купіць. г.Івацэвічы. КУ'РАМ НА СМЕХ. 1. Абы-які, дрэнны. Сено зграблі, стажка паставілі - курам на смех. Вецяр падзьмуў ды вярха скінуў. А тут дождж. I здэцца, двое мужчын ставілі. Я, баба, i то лепт утоптала б
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грашах, купацца, купляць, свярбяць
17 👁
 ◀  / 310  ▶