Грыўда Міл. 2. Вельмі мала. Паехоў на цаліну, цэлы год быў, а грошай прывёз курам на смех. Заполле Кос. КУ'РАЧЭ ЦЕ ЛО. Скажуць, калі цела пакрыецца дробнымі пухіркамі ад перажывання, холаду. Палезлі купацца, а вада зранку холодная. Выскачылі - цело курачэ стало. Размеркі Стайк. КУ'РЫ ЗАСМЯЮ'ЦЬ. Рабіць тое, з чаго будуць смяяцца. Ты здурнеў, ці што? На старасці гадоў пачаў як кавалер убірацца. Цябе ж куры засмяюць, на цябе пальцом будуць паказваць. г.Косава. КУРЫ'НАЯ ПА'МЯЦЬ. Слабая (памяць). Куриная памяць у цябе! Бач яго, ты забыўся, што пазычыў у мяне сакеру! Быч Стайк. КУ'РЫ НЕ КЛЮЮ ЦЬ. Вельмі многа. У яго грошай - куры не клююць. Яглевічы Ягл. КУРЫ'НЫЯ М О'ЗП. Бесталковы, дурны чалавек. У цябе што, мозгі курыныя? Хто пакідая стажка нізавершанаго на ноч? О, даў дождж, то папасушыш. Хрышчонавічы Квас. КУ'РЫЦЫ ПА КАЛЕ'НО. Плытка, неглыбока. Не бойся, ідзі смело, тут вады - курыцы па калено. Алынаніца Квас. КУСА ЦБ (УКУСІЦБ) СЯБЕ ЗА ЛО'КАЦЬ. Раскайвацца ў зробленым. Укусіў бы сябе за локаць ды позно. Накрычаў на сына, нагаварыўяму абы-чаго, а пасля астыў адумоўся: пагарачьіўся я. Любішчыцы Люб. КУСО'К СГЛЫ. Здаровы, дужы чалавек. Здароўям яго Бог ні пакрыўдзіў, кусок сілы мая, а ўжэ 70 гадоў мінуло. Алынаніца Квас. КУСО'КУ ГОРЛО НІ ЛЕ'ЗЯ. Таккажуць, каліпрападае апетыт з перажывання. Пасварымся чаго з жонкай, то, ей-Богу, кусок у горло ні лезя. Бялавічы Кос. КУСО'К ХЛЕ'БА. Мець сродкі для пражыцця. Вывучьіўся на пячніка. Як ні было, а кусок хлеба з гэтаго маю. г.Івацэвічы
Дадатковыя словы
засмяюць, курыная, кусоку, локаць, озп
13 👁