моцна крычаць. Пайшлі грабці, убачыла дачка змяю на пакосі, то кричала не сваім голосом. Не схацела больш i грабці. Дахаты пайшла. Жытлін Жытл. КРЫЧЫ' ХОЦЬ ЛО'ПНІ. Нічога не зменіцца. Ты крычы хоць лопні. Як пасвіў я каравы ў Дворыску, так i пасвіць буду. Hi твоя пожня, колхозная. Заполле Кос. КРЭ'ЧМА КРЫЧА'ЦЬ. Моцна (крычаць ад болю, страху). Бывая, як здушыць нешчо голоў, то крэчма крычу. Алыпаніца Квас. КУДЫ ВЕ'ЦЯР ДЗЬМЕ. Так кажуць пра беспрынцыпнага чалавека. Яму пры любом начальніку добра: куды вецяр дзьме, туды i ён хіліцца. г.Івацэвічы. КУДЫ ВО'РАН (КРУМКА'Ч) КАСЦЕ'Й Щ НАСГУ. Далёка, за свет. Мой бацько за Польшчай тры каровы трымаў. Прыйшлі Советы ў 39-м, то кулаком зрабілі. Кажуць, ты парабкоў наймаў. Як было одному ўправіцца? Маціхварэла, а мы малыя.То наймаў людзей касіць ды грабці. Забралі i заперлі нас туды, куды воран касцей ні насіў, ажно ў Акмолінск. Вярнуліся дахаты, як Сталін памёр. г.Івацэвічы. КУДЫ ВОЧЫ ГЛЯДЗЯ'ЦЬ. Не выбіраючы дарогі, у любым напрамку. Пайшоў бы я ад вас, куды вочы глядзяць, сэрца мае не вытрымлівае глядзець на вашы вечныя n 'янкі. г.Косава. КУДЫ ВО'ЧЫ ДЗЕЦЬ (ПАДЗЕ'ЦЬ). Адчуваць няёмкасць, сорам. Пайшла на бацькоўскі сход у школу, то не ведала, куды вочы падзець: хлопяц ніяк нехоча вучыцца. Язык забалеў мне крычаць наяго. Бялавічы Кос. КУДЫ ГЭ'ТО ВАРТ (Щ ТАК МО ЖНО). Так выказваюць рэзкае асуджэнне, незадаволенасць чужымі паводзінамі. На вяселлі была. Паглядзела, як сёні дзяўчата апранаюцца. Куды гэто варт? Пупы навярху i спаніцы да пояса разрэзаныя. I не брыдко ім. Стайкі Стайк. КУДЫ ЛГХО (ХАЛЕ'РА) НЯСЕ'. Куды прэшся
Дадатковыя словы
крумкач, насгў, падзець, халера
13 👁