Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
прысядзяш. Цэлы дзень круцішся як вавёрка ў калясе. Гічыцы Ягл. КРУЦГЦЬ HO'COM. Выказваць нездавальненне. Hi круці носом, заўтрьі ты кароў пажанеш, а бацько касіць паедзя. Размеркі Стайк. КРУЦГЦЬ СВІ'НЯМ (БЫКА'М) ХВАСТЫ'. Нічога не рабіць, лайдачыць. - Што твой сын робіць, што ні відно яго нідзе? - А што яму рабіць? Свіням хвасты круціць. Кожу, ідзі шукай работу. Hi хоча. Добра сядзець на бацькоўском хлебі. г.Івацэвічы. КРУЦГЦЬ ХВАСТО'М. 1. Хітраваць. Hi круці хвостом, кажы, дзе грошы падзеў. Я цябе навылёт бачу. Прагуляў з такімі басякамі, як сам. Бялавічы Кос. 2. Пра пераборлівую дзяўчыну, надзвычай патрабавальную пры выбары жаніха. Добры хлопяц нападая, харошых бацькоў. Ніхто благого npa яго ні скажа. Hi круці хвастом, трымайся яго. Мілейкі Міл. КРЫВГЦЬ ГУ'БЫ. Выяўляць нездавальненне. Hi крыві губы, марожанаго ні куплю, i так кашляяш. Марожанае летом будзя. Уласауцы Жытл. КРЫВГЦЬ ДУШО'Ю. Крывадушнічаць. Hi крыві душой, ні бяры грэх на сябе. Скажы, як было, а то пасадзяць майго сына ні за што. г.Івацэвічы КРЫ'ВО ГЛЯДЗЕ'ЦЬ (ПАГЛЯДЗЕ'ЦЬ). Праяўляць недружалюбнасць. Я ў цябе цяля ні ўкраў, жонку ні адбіў, так што ні глядзі намяне крыво - я перад табою ні вінаваты. Хрышчонавічы Квас. КРЫ'ЖА HIMA'. Так кажуць пра бессаромнага, несумленнага чалавека. Крыжа на табе, чалавеча, німа. Гэто ж трэба так аблаяць старого чалавека. Ён ж аў дзяды табе гадзіцца. Ёдчыкі Квас. КРЫ'ЦАЮ СЯДЗЕ'ЦЬ. Сядзець на адным месцы. Сядзі крыцаю, ні дурэй за столом! Паставілі місу nad нос, то еш. г.Косава КРЫЧА'ЦЬ НЕ СВАГМ ГО'ЛАСОМ. Прарэзліва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hocom, быкам, глядзець, голасом, душою, крычаць, паглядзець
13 👁
 ◀  / 310  ▶